Сэрвісы

Адкрытая дыскусія «Культуры і традыцыі народаў свету»

Адкрытая дыскусія «Культуры і традыцыі народаў свету»

26.11.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю.А. Жукава і студэнты 1 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі правялі дыскусію на тэму «Культуры і традыцыі народаў свету» у рамках плана выхаваўчай работы кафедры .

Мэта мерапрыемства –  фарміраваць павагу да культурных каштоўнасцей народаў, развіваць талерантнасць да разнастайнасці культур, стымуляваць цікавасць да захавання культурнай ідэнтычнасці.

На падрыхтоўчым этапе мерапрыемства студэнтам было прапанавана паразважаць над двума пытаннямі: што значыць захаванне культурнай ідэнтычнасці і якім спосабам яе можна захаваць. Сучасныя студэнты растуць ва ўмовах высокай мабільнасці, інтэрнэту і мульцікультуралізму, што выклікае дапытлівасць і жаданне зразумець механізмы ўзаемадзеяння паміж рознымі культурамі. Навучальныя дысцыпліны студэнтаў-філолагаў закранаюць пытанні глабалізацыі, культурнага абмену і нацыянальнай ідэнтычнасці, што тлумачыць непадробную цікавасць да дадзенай тэмы і заахвочвае да больш глыбокага даследавання праблем.

Студэнты праявілі актыўны ўдзел у абмеркаванні важнасці захавання ўнікальнасці ва ўмовах глабальнай уніфікацыі. Прэзентацыі і апавяданні ўдзельнікаў дазволілі даведацца аб некаторых традыцыях і каштоўнасцях розных народаў. Атмасфера даверу і павагі садзейнічала адкрытаму абмеркаванню пытанняў культурнай разнастайнасці. Студэнты адзначылі важнасць захавання нацыянальнай культуры, якая захоўвае багаты вопыт продкаў, ігнараванне якога азначае адмову ад найкаштоўнейшых ведаў.

ph27112025127638.jpg

ph271120251275365.jpg

ph2711202512553653.jpg

ph27112025156267673.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image