19.12.2025 у рамках інфармацыйна-асветніцкай работы старэйшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і Ю.А. Жукава правялі круглы стол на тэму «Бяспека ў паўсядзённым жыцці: усвядомленасць і адказнасць».
Мэта мерапрыемства – фарміраванне ўсвядомленага разумення неабходнасці захавання правілаў бяспекі ва ўсіх сферах паўсядзённага жыцця, выхаванне пачуцця адказнасці за сваю бяспеку і бяспеку навакольных, а таксама набыццё практычных ведаў і навыкаў, неабходных для прадухілення няшчасных выпадкаў і забеспячэння бяспечных паводзін у розных сітуацыях.
Падчас гутаркі асаблівую ўвагу надалі ўменню распазнаваць стрэсавыя сітуацыі, кантраляваць эмоцыі і прымаць рашэнні без імпульсіўнасці, што напрамую ўплывае на бяспеку.
Абмеркаванне праходзіла ў фармаце жывога дыялогу, што дазволіла кожнаму ўдзельніку выказаць сваё меркаванне, падзяліцца асабістым вопытам і задаць пытанні, якія іх цікавяць.
Сустрэча спрыяла фармiраванню ў студэнтаў больш сталага і ўсвядомленага стаўлення да ўласнай бяспекі і бяспекі навакольных.




BY

