Сэрвісы

Еўразійскі конкурс эсэ на англійскай мове "Erudite - 2025"

Еўразійскі конкурс эсэ на англійскай мове "Erudite - 2025"

01.11-22.12.2025 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Еўразійскі конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2025», арганізатарам якога выступіла кафедра германскага мовазнаўства. Конкурс прысвечаны аб'яўленаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году добраўпарадкавання".

Мэта правядзення конкурсу – прасоўванне ідэі асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.

Арганізацыйны камітэт конкурсу:

Бакун Ганна Станіславаўна (старшыня) – прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДУ;

Важнік Сяргей Аляксандравіч (намеснік старшыні) – дэкан філалагічнага факультэта БДУ;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна (намеснік старшыні) – загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Куліева Вольга Мікалаеўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Астапкіна Кацярына Сяргееўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Бурдыка Паліна Валер'еўна – старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Гуляй Ганна Валер'еўна – старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Сянько Алеся Аляксандраўна – старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Удзельнікам конкурсу была прапанавана тэма эсэ «We make a living by what we get, but we make a life by what we give» – "Мы зарабляем на жыццё тым, што атрымліваем, але сапраўднае жыццё ствараем тым, што аддаём".

 

У конкурсе прынялі ўдзел 150 студэнтаў з 32 ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Казахстана, Узбекістана:

– Алтайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт;

– Андыжанскі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Арзамаскі філіял Ніжагародскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.І. Лабачэўскага;

– Армавірскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт;

– Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт;

– Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў;

– Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава;

– Еўразійскі гуманітарны інстытут імя А.К. Кусаінава;

– Ялецкі дзяржаўны ўніверсітэт ім. І.А. Буніна;

– Заходне-Казахстанскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Махамбета Утэмісава;

– Іванаўскі дзяржаўны хіміка-тэхналагічны ўніверсітэт;

– Інстытут інавацыйных адукацыйных практык ТДПУ ім. Л.М. Талстога;

– Казанскі (Прыволжскі) федэральны ўніверсітэт;

– Маскоўская міжнародная акадэмія;

– Маскоўскі гуманітарна-тэхналагічны ўніверсітэт;

– Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М.В. Ламаносава;

– Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт ім. Н.А. Дабралюбава;

– Новасібірскі дзяржаўны універсітэт;

– Омскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт;

– Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Расійскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.І. Герцэна;

– Расійскі ўніверсітэт дружбы народаў;

– Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Паўночна-Усходні федэральны ўніверсітэт імя М.К. Амосава;

– Цвярскі дзяржаўны ўніверсітэт;

– Універсітэт сусветных цывілізацый імя В.У. Жырыноўскага;

– Універсітэт Туран-Астана;

– Уральскі Федэральны ўніверсітэт;

– Паўднёвы федэральны універсітэт.

Ацэнка работ праводзілася ў два этапы па наступных крытэрыях:

- адпаведнасць зместу заяўленай тэме;

- моўная пісьменнасць;

- лексічная разнастайнасць;

- лагічнасць выкладу і аргументацыя;

- крэатыўнасць і арыгінальнасць.

Эсэ, якія прайшлі ў фінал конкурсу, ацэньваліся Міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі:

Гутоўская Марына Сцяпанаўна (старшыня журы) – доктар філалагічных навук, загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Зыкава Ірына Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара тэарэтычнага мовазнаўства, Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;

Лявіцкі Андрэй Эдуардавіч – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнага і параўнальнага мовазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Абдульманава Адэля Хамітаўна – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры англійскай філалогіі і перакладу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Глазко Павел Пятровіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Шчарбініна Юлія Ігараўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.;

Куліева Вольга Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Астапкіна Кацярына Сяргееўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

17 снежня 2025 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:

The Best Essay. I месца – Іларыёнава Паліна Ігараўна, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, магістрантка.

The Best Essay. II месца – Афонічава Анастасія Мікалаеўна, Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт, II курс.

The Best Essay. III месца – Мішуніна Ксенія Сяргееўна, Ніжагародскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт імя М.А. Дабралюбава, I курс.

The Language Expert – Ліпніцкая Вераніка Юр'еўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт замежных моў, IV курс.

The Most Logical Essay – Яроменка Анастасія Вітальеўна, Белгарадскі дзяржаўны нацыянальны даследчы ўніверсітэт, IV курс.

The Most Original Essay – Пегарава Кацярына Аляксандраўна, Алтайскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, IV курс.

The Most Emotional Essay – Карабун Марыя Аляксандраўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, IV курс.

Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурсу 

Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за выяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў.

ph08012026723678468364.jpg

ph080120269327498374897394.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image