Сэрвісы

Iнтэрактыўны занятак «Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы»

Iнтэрактыўны занятак «Канстытуцыя – асноўны закон дзяржавы»

16.03.2026 у рамках ідэалагічнага выхавання старэйшыя выкладчыкі кафедры германскага мовазнаўства В.Ю. Захарэвіч і Ю.А. Жукава правялі інтэрактыўны занятак з элементамі дыскусіі і квізам на тэму «Канстытуцыя - асноўны закон дзяржавы» са студэнтамі трэцяга курса спецыяльнасці «Рамана-германская (англiйская) філалогія».

Мэта мерапрыемства – павышэнне ўзроўню прававой пісьменнасці студэнтаў, фарміраванне разумення ролі Канстытуцыі як асноўнага закона дзяржавы, актуалізацыя ведаў аб асноўных артыкулах Канстытуцыі і матывацыя да вывучэння і захавання канстытуцыйных правоў і абавязкаў.

У ходзе мерапрыемства былі разгледжаны ключавыя раздзелы Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Абмяркоўваліся пытанні важнасці ведання Канстытуцыі для кожнага грамадзяніна, механізмаў абароны праў і свабод, а таксама ролі Канстытуцыі ў забеспячэнні стабільнасці і развіцця дзяржавы.

Практычная частка занятку была прадстаўлена ў фармаце онлайн-квіза, праведзенага з выкарыстаннем платформы Blooket. Квіз складаўся з 15 пытанняў, якія ахопліваюць асноўныя палажэнні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пытанні былі распрацаваны такім чынам, каб праверыць не толькі веданне тэксту Канстытуцыі, але і разуменне яе прынцыпаў. Мерапрыемства садзейнічала павышэнню цікавасці студэнтаў да вывучэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўсведамлення важнасці яе захавання.

ph180320261827398409382897.jpg

ph1803202681728846834862.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image