Сэрвісы

ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні»

ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя  «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні»

19–20 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце БДУ адбылася III Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «АКСІЯЛОГІЯ ФІЛАЛАГІЧНАЙ АДУКАЦЫІ Ў КАНТЭКСЦЕ ПАДРЫХТОЎКІ ПЕДАГОГА БУДУЧЫНІ». Канферэнцыя прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння доктара педагагічных навук, прафесара, заслужанага дзеяча навукі Рэспублікі Беларусь Ларысы Аляксандраўны Мурынай.

На пленарным пасяджэнні з прывітальным словам выступілі:

дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Сяргей Аляксандравіч Важнік;

прарэктар па навуковай рабоце ДУА “Акадэмія адукацыі”, доктар педагагічных навук, дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зелянко;

галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі ДУА “Акадэмія адукацыі”, доктар педагагічных навук, прафесар Мікалай Георгіевіч Яленскі;

галоўны рэдактар навуковага і метадычнага часопіса “Роднае слова” Наталля Мікалаеўна Шапран;

загадчык кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда.

Свае даклады прадставілі:

Праскаловіч Вольга Уладзіміраўна, доктар педагагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Нікалаенка Сяргей Уладзіміравіч, доктар педагагічных навук, прафесар, дэкан факультэта гуманітарных ведаў і камунікацый УА “Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава”;

Долбік Алена Яўгенаўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, прафесар кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Валочка Ганна Міхайлаўна, доктар педагагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі навукова-даследчага цэнтра ДУА “Акадэмія адукацыі”;

Ігнатовіч Таццяна Уладзіміраўна, кандыдат педагагічных навук, дацэнт, дацэнт кафедры замежных моў Інстытута міжнароднай адукацыі Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхнікі;

Ляшчынская Вольга Аляксееўна, доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры беларускай мовы УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”.

Пасля пленарнага пасяджэння, мадэратарамі якога выступілі Сяргей Аляксандравіч Важнік, Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч і Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, удзельнікі мерапрыемства прадоўжылі работу ў 6 секцыях.

На канферэнцыі абмяркоўваліся аксіялагічныя аспекты прафесійнай кампетэнтнасці педагога ва ўмовах лічбавага адукацыйнага асяроддзя, сучасныя аксія-крэатыўныя стратэгіі прафесійнай падрыхтоўкі педагога XXI стагоддзя, уплыў сучасных тэхналогій (у тым ліку штучнага інтэлекту) на трансляцыю каштоўнасцей.

Удзел у канферэнцыі прынялі вучоныя з Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана і Кыргызстана (усяго – больш за 100 чалавек).

20 сакавіка адбылося ўскладанне кветак на магілу прафесара Л. А. Мурынай.

У межах канферэнцыі ўдзельнікі таксама наведалі Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь.

Прыкметную цікавасць выклікаў круглы стол «Праблемы і перспектывы філалагічнай адукацыі ў кантэксце імклівага развіцця генератыўных нейронных сетак» (мадэратар – А. А. Акушэвіч).

Па выніках правядзення канферэнцыі будзе выдадзены электронны зборнік матэрыялаў, які плануецца размясціць у адкрытым доступе ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

ph30032026121212.jpg

ph300320267857465786.jpg

ph300320261098098098374.jpg

ph30032026123098598938.jpg

ph30032026128739809834098.jpg

ph3003202612873987973297982.jpg

ph30032026182797809859894.jpg

ph30032026190289834984983.jpg

ph300320261928398409820.jpg

ph30032026198291124441.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image