24 сакавіка 2026 года на філалагічным факультэце (вул. Даўгабродская, 20) адбылася прафарыентацыйная сустрэча са слухачамі факультэта даўніверсітэцкай адукацыі замежных грамадзян Інстытута дададковай адукацыі БДУ і замежнымі студэнтамі 4 курса спецыяльнасці «Руская філалогія».
Перад будучымі студэнтамі і магістрантамі выступілі намеснік дэкана на грамадскіх пачатках па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі Таццяна Іосіфаўна Місько, загадчык кафедры прыкладной лінгвістыкі Аксана Міхайлаўна Дарагакупец-Навіцкая, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч, прафесар кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Людміла Дзмітрыеўна Сінькова. Яны расказалі пра асаблівасці навучальнага працэсу студэнтаў і магістрантаў на філалагічным факультэце, пра парадак паступлення, пазнаёмілі з пералікам асноўных навучальных дысцыплін. Было адзначана, што на філалагічным факультэце студэнт можа паступіць у магістратуру на наступныя спецыяльнасці: «Мовазнаўства», «Літаратуразнаўства», «Філалагічная адукацыя», «Лінгвадыдактыка» (на англійская мове). Загадчыкі кафедраў падрабязна расказалі пра кожную магістратуру і асаблівасці падрыхтоўкі запатрабаваных спецыялістаў. Прафесар Л.Д. Сінькова таксама адзначыла выпускнікоў філалагічнага факультэта з ліку замежных студэнтаў, якія дасягнулі значных поспехаў у навуцы і маюць прэстыжныя месцы працы.
Весці актыўны дыялог на сустрэчы дапамагалі студэнты з Кітая Янь Вэйхао і Лінь Тайюань, якія вывучаюць рускую мову на філалагічным факультэце БДУ.
Арганізатар дадзенага мерапрыемства – кафедра прыкладной лінгвістыкі.





BY

