Сэрвісы

СВЯТА КУПАЛАВА СЛОВА

СВЯТА КУПАЛАВА СЛОВА

24 сакавіка 2026 года Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы сустракаў гасцей. Сумесна з Беларускім таварыствам дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі і Саюзам пісьменнікаў Беларусі музеем была арганізавана ўрачыстая прэзентацыя зборніка перакладаў на в’етнамскую мову твораў першага народнага паэта Беларусі Янкі Купалы «Там, дзе гучыць песня жыцця (‘Nơi bài ca cuộc đời’)». Падзея прымеркавана да сусветнага дня паэзіі, які адзначаецца 21 сакавіка, і да 100-годдзя Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі.

Разам са старшым выкладчыкам кафедры беларускага мовазваўства А.А.Радзевічам прэзентацыю наведалі студэнты 1, 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія». Перад удзельнікамі імпрэзы выступілі дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы Ганна Галінская, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам у Рэспубліцы Беларусь Нгуен Ван Чунг, старшыня Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова. Прагучалі вершы Янкі Купалы на беларускай і в’етнамскай мовах, пераклады сучасных в’етнамскіх паэтаў на беларускую мову. Асабліва слухачоў уразіла прачытанне верша Янкі Купалы на в’етнамскай мове «За ўсё…» ў жанры меладыкламацыі, што стварыла неверагодную атмасферу гармоніі музыкі і слова.

Купалава слова злучае народы. Яго вершы са зборніка «Там, дзе гучыць песня жыцця» (‘Nơi bài ca cuộc đời’) дазволяць в’етнамскаму чытачу адкрыць для сябе беларускую літаратуру, паэзію, зразумець прыгажосць беларускай душы.

ph3103202698718739819273.jpeg

ph3103202687268163987087192.jpg

ph3103202619287389712348974.jpg

ph310320261299987498374987.jpg

ph3103202612309898789273.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.