23–27 сакавіка 2026 года дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства М.І.Свістунова і дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Л.А.Гедзімін прадстаўлялі філалагічны факультэт БДУ ў складзе журы на заключным этапе Рэспубліканскай аліпіяды па вучэбных прадметах “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”, які прайшоў у г. Магілёве.
Юныя знаўцы беларускага Слова парадавалі эрудыцыяй, глыбокім веданнем мовы і тонкім разуменем мастацкіх тэкстаў, якія яны прадэманстравалі падчас выканання конкурсных работ.
Асноўны час быў прысвечаны, безмоўна, напружанай рабоце па ацэньванню водгуку і комплекснай работы ўдзельнікаў алімпіяды, аднак члены журы таксама мелі магчымасць правесці гутаркі з настаўнікамі-кіраўнікамі каманд, абмяняцца прафесійным вопытам з калегамі, паразмаўляць з вучнямі.
Для членаў журы была наладжана экскурсія ў музей Славы Магілёўшчыны, які ўражвае зместавым напаўненнем, афармленнем і сучаснымі тэхналогіямі. Філолагі наведалі царкву св. Мікалая і царкву св. Ануфрыя ў Мікольскім манастыры, знакамітага сваёй гісторыяй, якая ўзыходзіць да XVII ст., і роляй у духоўным жыцці праваслаўных вернікаў. Асобна варта адзначыць экскурсію па сучасных майстэрнях Магілёўскага дзяржаўнага электратэхнічнага каледжа, у гасцінных карпусах якога праходзіла алімпіяда. Каледж здзяйсняе падрыхтоўку спецыялістаў у галіне электраэнергетыкі, сувязі і сферы паслуг і з’яўляецца адным з найлепшых у сваёй галіне.
Некалькі дзён працы Алімпіяды і для вучняў, і для журы сталі па-сапраўднаму незабыўнымі.








BY

