Сэрвісы

ВЯСНОВЫЯ ПЕРАЗОВЫ: ЖАНЧЫНЫ-ТВОРЦЫ НА СТАРОНКАХ САКАВІЦКАГА НУМАРА “РОДНАГА СЛОВА”

ВЯСНОВЫЯ ПЕРАЗОВЫ: ЖАНЧЫНЫ-ТВОРЦЫ НА СТАРОНКАХ САКАВІЦКАГА НУМАРА “РОДНАГА СЛОВА”

31 сакавіка 2026 г. дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства Ірына Шматкова і дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Марына Свістунова прынялі ўдзел у прэзентацыйным мерапрыемстве «Вясновыя перазовы: Жанчыны-творцы на старонках сакавіцкага нумара “Роднага слова”», якое ладзілася ў межах музейнага праекта “Літаратурная брама XXI стагоддзя” ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Штомесячны навуковы і метадычны часопіс “Роднае слова” і філалагічны факультэт БДУ звязвае цеснае і плённае супрацоўніцтва.

Удзельнікамі  “Вясновых перазоваў” сталі аўтары сакавіцкага нумара –  даследчыкі Мікола Трус, Міхал Бараноўскі, Ірына Шматкова, Алесь Бараноўскі, Алена Марозава і інш.

Падчас імпрэзы былі прадстаўлены праекты часопіса “Роднае слова”, многія з якіх ажыццяўляюцца ў кантэксце галоўнай тэмы 2026-га, абвешчанага Годам беларускай жанчыны.

Дацэнт Ірына Шматкова прадставіла свой артыкул “Транслінгвізм паэзіі Людкі Сільновай”, сумеснае выступленне літаратуразнаўцы і паэтэсы стала прэзентацыяй рубрыкі “Мастацкі свет творцы: даследчык і яго гераіня”.

Мерапрыемства прайшло ў атмасферы суладнасці музаў: свае вершы чыталі паэтэсы Ірына Багдановіч і Людка Сільнова, гучала вясновая музыка ў выкананні ансамбля флейтыстаў “Флюід” пад кіраўніцтвам Аляксандры Рэнанскай, дэманстраваліся мастацкія творы з часопісных публікацый, а таксама літаратурна-мастацкая экспазіцыя “Мелодыя жаночай душы” з калекцый Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

ph07042026102983092830918.jpg

ph0704202619028309812083.jpg

ph070420261928730180928301928.jpg

ph0704202619287309280918.jpg

ph070420261928738192730912.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image