Сэрвісы

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

З 1 сакавіка па 25 красавіка 2026 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове. Мэта правядзення Конкурсу-алімпіяды - выяўленне і падтрымка найбольш адораных навучэнцаў, прыцягненне таленавітай моладзі да паступлення ў БДУ, развіццё творчых здольнасцей і адказнасці за вынік.

Арганізацыйны камітэт Конкурса-алімпіяды:

Кочын Віктар Паўлавіч (старшыня) – прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Важнік Сяргей Аляксандравіч (сустаршыня) – дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна (сустаршыня, старшыня журы) – загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Астапкіна Кацярына Сяргееўнадацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Бурдыка Паліна Валер'еўна - старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Жукава Юлія Аляксандраўна - старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Касцючэнка Вікторыя Юр'еўнадацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

На Конкурс-алімпіяду БДУ па англійскай мове зарэгістраваліся 137 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, г. Асіповічы, г. Рудзенск, г. Баранавічы, г. Гомель, г. Маладзечна, г. Жлобін, г. Бабруйск, г. Хойнікі, г. Наваполацк, г. Жодзіна, г. Копыль, г. Смалявічы).

Конкурс-алімпіяда праходзіў у тры этапы. Адборачны этап праводзіўся ў завочным фармаце на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ. Удзельнікам прапаноўвалася падчас выканання 60 заданняў прадэманстраваць узровень валодання лексічнымі і граматычнымі навыкамі і сацыякультурнымі кампетэнцыямі.

Прамежкавы і Заключны этапы прайшлі ў вочным фармаце на філалагічным факультэце БДУ. Да Прамежкавага этапа былі дапушчаны 12 канкурсантаў. Удзельнікі Прамежкавага этапа выконвалі заданні па аўдзіраванні тэксту з наступным творчым пісьмовым заданнем.7 канкурсантаў бралі ўдзел у Заключным этапе, дзе прадугледжвалася рашэнне камунікатыўных задач.

Пераможцамі Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове сталі:

Сапрановіч Багдан Іосіфавіч (ДУА «Сярэдняя школа №30 г. Мінска») – Дыплом I ступені;

Рудзянкоў Аляксей Сяргеевіч (ДУА «Гімназія № 33 г. Мінска») - Дыплом II ступені;

Заплешнікава Арына Дзмітрыеўна (ДУА «Гімназія № 31 ім. К. Т. Мазурава») – Дыплом III ступені.

Азнаёміцца з вынікамі можна на афіцыйным сайце Конкурса-алімпіяды.

Арганізатары дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і віншуюць пераможцаў.

ph05052026129837928731973.jpg

ph0505202619274987310830129.jpg

ph05052026192837298109283.jpg

ph0505202619283792873913.jpg

ph050520261928748274981274.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image