Сэрвісы

ФІЛОЛАГІ БДУ Ў ПРАСТОРЫ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ

ФІЛОЛАГІ БДУ Ў ПРАСТОРЫ БЕЛАРУСКАГА ФАЛЬКЛОРУ

З 29 чэрвеня па 11 ліпеня 2026 года на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ фальклорную практыку праходзіла група студэнтаў спецыяльнасці «Руская філалогія» пад кіраўніцтвам загадчыцы ВНЛБФ Веры Дзянісенка.

У межах індывідуальнага задання практыканты займаліся рэтраканверсіяй фальклорных тэкстаў з рэгіянальнага архіва Фонду лабараторыі. Праца заключалася ў вывучэнні фальклорных твораў, расшыфроўцы рукапісных матэрыялаў і пераводзе змешчанай у іх інфармацыі ў электронны фармат. Кожная жанравая картка ўключала тэкст фальклорнай адзінкі, звесткі пра збіральніка і інфарманта, час і месца запісу, а таксама розныя каментарыі. Апошнім этапам былі праверка і верыфікацыя ўнесеных дадзеных, каб звесці да мінімуму магчымыя памылкі.

Асаблівую ўвагу студэнты надалі вызначэнню жанравай прыналежнасці твораў у тых выпадках, калі адпаведныя паметкі збіральніка адсутнічалі. Для гэтага практыканты аналізавалі кампазіцыйныя і стылістычныя асаблівасці тэкстаў, а таксама характэрныя сюжэтныя матывы. Такая праца дазволіла ім прымяніць тэарэтычныя веды па фалькларыстыцы, набыць навыкі тэксталагічнага аналізу і паглыбіць разуменне жанрава-відавой сістэмы беларускага фальклору.

Навукова-практычную цікавасць выклікала і праца з дыялектнымі асаблівасцямі мясцовага фальклорнага матэрыялу. Яго даследаванне патрабавала ад студэнтаў не толькі лінгвістычнай падрыхтоўкі, але і ўмення разглядаць моўныя з’явы ў кантэксце гістарычнага развіцця канкрэтнага рэгіёна.

Вынікі фальклорнай практыкі на базе вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ былі падведзены 11 верасня 2026 года. Студэнты адзначылі, што выкананая праца стала не проста часткай вучэбнага задання, але і ўкладам у захаванне і вывучэнне нацыянальнай культурнай спадчыны. Практыка дапамагла будучым філолагам лепш зразумець адметнасць беларускага фальклору, адчуць сувязь з традыцыямі і гісторыяй народа, а таксама падрыхтавацца да далейшай прафесійнай дзейнасці ў сферы філалогіі і культуралогіі. Набыты вопыт спрыяў фарміраванню адказнага стаўлення да пытанняў захавання культурнай спадчыны для будучых пакаленняў.

ph1409202619287308109283.jpeg

ph14092026918279827938.jpeg

ph14092026927983798127379128.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.