Сэрвісы

Акцыя «Школа – трамплін у жыццё і прафесію» 29.09.2026

Акцыя «Школа – трамплін у жыццё і прафесію» 29.09.2026

29 верасня 2026 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася прафарыентацыйна-выхаваўчая акцыя «Школа – трамплін у жыццё і прафесію». Арганізатарам мерапрыемства выступіла кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры (дацэнт Ірына Мікалаеўна Саматыя, загадчык кафедры Андрэй Аляксандравіч Акушэвіч).

Мэтай акцыі былі перадача прафесійнага вопыту ад старэйшага пакалення да маладога (студэнтам спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія»), узмацненне практыка-арыентаванасці навучання, выхаванне сучаснага педагога, садзейнічанне выбару кар'ернай траекторыі.

Адкрыў мерапрыемства дэкан філалагічнага факультэта БДУ Сяргей Аляксандравіч Важнік.

І. М. Саматыя, мадэратар сустрэчы, фармат якой прадугледжваў адкрыты дыялог моладзі з прадстаўнікамі органаў дзяржаўнага кіравання, вядомымі педагогамі і прафесіяналамі, пазнаёміла аўдыторыю з асобнымі старонкамі гісторыі факультэта і дасягненнямі яго выпускнікоў.

Перад студэнтамі выступіў намеснік старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, выпускнік філалагічнага факультэта 2001 года Андрэй Валер'евіч Стрыгельскі, які падзяліўся сваім багатым вопытам, расказаў аб магчымасцях, звязаных з работай ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, і адзначыў, што веданне методыкі неабходна, але галоўнае – быць шчырымі і неабыякавымі.

З вітальнымі словамі звярнуліся да студэнтаў выпускнікі 1976 года:

Васіль Дзянісавіч Старычонак, дэкан філалагічнага факультэта УА «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», доктар філалагічных навук, прафесар;

Людміла Мікалаеўна Дзіцэвіч, паэтка, псіхолаг, педагог;

Алег Аляксандравіч Драбышэўскі, вядомы беларускі мастак;

Людміла Міхайлаўна Раманоўская, настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА «Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі».

Спікеры падзяліліся ўспамінамі пра гады вучобы на філалагічным факультэце БДУ, расказалі пра свой прафесійны шлях, паказалі, як веды, атрыманыя ва ўніверсітэце, і праца ў школе дапамаглі ім у станаўленні.

Фінальным акордам сустрэчы стаў інструментальны нумар навучэнцаў ДУА “Рэспубліканская гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.

Мерапрыемства было напоўнена цёплымі эмоцыямі і стала яскравым прыкладам пераемнасці пакаленняў. Акцыя натхніла студэнтаў на прафесійнае і асобаснае развіццё, дапамагла ім знайсці адказы на важныя пытанні.

ph05102026912739873.jpg

ph05102026927392873.jpg

ph051020261726371283.jpg

ph051020261928739273.jpg

ph0510202619287398273987.jpg

ph0510202689127839273.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.