Сэрвісы

Светлай памяці вучонага, настаўніка, паэта прысвячаецца…

Светлай памяці вучонага, настаўніка, паэта прысвячаецца…

20 лістапада 2026 года кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ правяла мерапрыемства-рэквіем «В. П. Рагойша В.П. – вучоны, настаўнік, паэт», прысвечанае памяці вядомага беларускага вучонага-літаратуразнаўца, доктара філалагічных навук, прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел студэнты 3 курса 5 групы спецыяльнасці “Руская філалогія”, загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава, дацэнт кафедры Вольга Прыемка, старшы выкладчык Святлана Крылова.

На аснове фота з архіва кафедры студэнты падрыхтавалі прэзентацыю аб рабоце Вячаслава Пятровіча на філалагічным факультэце. Студэнтка Дарына Кавалёва распавяла пра сям’ю Вячаслава Рагойшы і яго малую радзіму – мястэчка Ракаў, студэнцкія гады, сяброўства з беларускімі паэтамі і пісьменнікамі. Святлана Крылова падзялілася ўспамінамі аб тым, як Вячаслаў Пятровіч ствараў першую ў рэспубліцы кафедру тэорыі літаратуры, якім ён быў кіраўніком, пра яго стаўленне да калег і студэнтаў. Вольга Прыемка распавяла аб навуковых працах Вячаслава Рагойшы ў галіне фалькларыстыкі. Студэнтка Валерыя Любецкая падрыхтавала паведамленне аб дзейнасці Вячаслава Рагойшы як вучонага-літаратуразнаўца і перакладчыка, аб яго навуковых працах і падручніках. Студэнты прачыталі вершы, якія Вячаслаў Пятровіч прысвяціў сваёй малой радзіме і каханай жонцы Таццяне Кабржыцкай.

Рэзюмуючы, Таццяна Марозава адзначыла, што навуковая і педагагічная дзейнасць Вячаслава Рагойшы – гэта бясцэнны ўклад у развіццё беларускай навукі, падрыхтоўку маладых навукоўцаў і педагогаў, якія годна працягваюць справу свайго настаўніка не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі.

ph23112026912739872937.jpg

ph2311202619283798723.jpg

ph231120269127987273.jpg

ph231120269128792873.jpg

ph2311202619273027301973.jpg

ph2311202619739827398173.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image