Праграма
правядзення Міжнароднага дня роднай мовы
і Тыдня беларускай мовы
на філалагічным факультэце
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Дзень 1. 21.02.2013 (чацвер, 1245 – 1415)
Міжнародны дзень роднай мовы
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, акадэміка С.У. Абламейкі.
Да ўдзелу запрошаны старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі А.А. Лукашанец, паэт-песеннік Л. Дранько-Майсюк, ансамбль цымбалістаў УА “Гімназія-каледж пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі”.
Прапануецца літаратурна-музычная кампазіцыя“І наша мова – з-пад крыла душы…”,у якой адлюстраваны гістарычныя і лёсавызначальныя этапы развіцця беларускай мовы, роля беларускіх пісьменнікаў і навукоўцаў у яе станаўленні (беларуская мова ў асобах і датах). Будуць прачытаны вершы вядомых беларускіх пісьменнікаў, уласныя вершы студэнтаў, прысвечаныя роднай мове, праінсцэніраваны ўрыўкі з твораў мастацкай літаратуры, выкананы песні на вершы вядомых беларускіх паэтаў.
У мерапрыемстве ўдзельнічаюць студэнты філалагічнага і іншых факультэтаў.
Дзень 2. 22.02.2013 (пятніца, 1245– 1415) У гасцях на філфаку
Гісторыя Беларусі вачыма мастака
Да ўдзелу запрошаны Я. Мяльніцкі, гід-экскурсавод, мастак-аматар, які прэзентуе аўтарскія мастацкія карты з выявамі этнічнай Беларусі ў складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай і Еўропы ў XIV—XVIII стст., а таксама прадставіць уласныя графічныя ілюстрацыі да аповесці Яна Баршчэўскага “Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях”.
Дзень 3. 25.02.2013 (панядзелак, 1245 – 1415)
Філалогія і Я
Інтэлектуальна-пазнавальная гульняз удзелам студэнтаў 1 курсаў спецыяльнасцей “Беларуская філалогія” і “Славянская філалогія”. Іх чакаюць рэкламны, вітальны, паэтычны, граматычны, крэатыўны, песенны і іншыя конкурсы.
Дзень 4. 26.02.2013 (аўторак, 1245 – 1415)
Беларуская мова ў прыродазнаўчых навуках
У мове нашай цэлы свет…
Адбудзецца сустрэча з вядучымі беларускамоўнымі даследчыкамі і выкладчыкамі ВНУ па праблемах ужывання беларускай мовы пры выкладанні вучэбных дысцыплін і стварэння вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю.
Запрошаны В.Я. Сідаровіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры заалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Я.М. Сцепановіч, доктар біялагічных навук, прафесар кафедры агульнай біялогіі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта; Ю.С. Гецэвіч, кандыдат тэхнічных навук, в.а. загадчыка лабараторыі распазнавання і сінтэзу маўлення Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Дзень 5. 27.02.2013 (серада, 1245– 1415) Дзень беларускага перакладу
Пераклад у сістэме міжкультурных сувязей
Да ўдзелу запрошаны перакладчыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта І.А. Чарота, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры славянскіх літаратур; В.П. Рагойша, доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры тэорыі літаратуры; Т.В. Кабржыцкая, кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры славянскіх літаратур.


BY 
