Да 1150-годдзя славянскай азбукі.
Злёт студэнтаў на малой радзіме народнага паэта Беларусі ў філіяле музея Янкі Купалы ў Вязынцы па праве лічыцца галоўным святам філалагічнага факультэта БДУ і ўсяго Ўніверсітэта. Менавіта тут, у колішнім маёнтку Вязынка, нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882 – 1942). Неад’емнай часткай акцыі з’яўляецца знаёмства студэнцкай моладзі з мемарыяльнай часткай музея, у якой узноўлены інтэр’ер сялянскай хаты ў такім выглядзе, як гэта было пры жыцці Янкі Купалы.
Традыцыя правядзення злётаў на радзіме Янкі Купалы была закладзена студэнтамі і выкладчыкамі філалагічнага факультэта яшчэ ў далёкім 1976 годзе. Акцыя адрадзілася на пачатку ХХІ стагоддзя і паступова набыла статус агульнаўніверсітэцкай.
У праграме ўрачыстасці традыцыйны святочны канцэрт, ускладанне кветак да помніка Песняру, наведванне экспазіцыі музея, культурна-забаўляльна-спартыўная праграма “На Парнасе”: каша “ад рэктара”, пенальці дэкану, чытанне вершаў і спевы каля вогнішча, спартыўнае арыентаванне, анімацыйная праграма і многае іншае.
{gallery}2013-05-23_3{/gallery}


BY 
