Кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта БДУ пры падтрымцы Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае Вас прыняць удзел у рэспубліканскім конкурсе мастацкага чытання сярод студэнтаў, прысвечаным 75-годдзю з Дня заснавання філалагічнага факультэта.
Мова выступлення – кітайская.
Рэгламент – ад 2 (двух) да 5 (пяці) хвілін.
Мерапрыемства адбудзецца 25 лістапада 2014 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 16.00 (актавая зала, першы паверх).
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна да 15 лістапада 2014 года накіраваць у аргкамітэт заяўку на адрас: 220030, г.Мінск, вул. Карла Маркса, 31, п.28 (факс. (017) 222-34-21) ціна электронную скрынку:
Выдаткі на падрыхтоўку да конкурса, праезд, пражыванне – за кошт удзельнікаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 327-63-78.
Чакаем Вас на конкурсе!


BY 
