Сэрвісы

Віртуальная вандроўка «Сцяжынкамі роднай зямлі»

21 красавіка 2022 г. у 15.30 на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ ў раздзеле «Кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства» адбылася «Віртуальная вандроўка “Сцяжынкамі роднай зямлі”». Мерапрыемства традыцыйна праводзіцца ў межах падрыхтоўкі да правядзення фальклорнай практыкі студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія». У гэтым годзе да іх далучыліся студэнты спецыяльнасці «Славянская філалогія», якія, у адпаведнасці з новымі тыпавымі вучэбнымі планамі, таксама будуць праходзіць азнаямляльную практыку па фальклору на 1 курсе. Арганізатарамі мерапрыемства выступілі кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і Вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору.

Праграма складалася з трох тэматычных блокаў. Першы ўключаў прагляд відэафільмаў пра асноўныя «кропкі» беларускага народнага календара (зімовы («Каляды») і пераходнае свята «ад зімы да вясны» («Масленка»), веснавы («Вялікдзень» і яго лакальна адметную з’яву – «Валачобніцтва», «Юр’е», «Радаўніцу», «Сёмуху»), летні («Купалле»), восеньскі («Дзяды») і асноўныя святы сямейна-абрадавага комплексу беларусаў (асобныя этапы вяселля) з розных куткоў Беларусі. Асаблівасць гэтага тэматычнага блоку ў тым, што прадстаўленыя відэафільмы былі запісаны як аматарамі традыцыйнай культуры беларусаў, так  і прафесіяналамі (у прыватнасці, вядомым этнолагам і фалькларыстам Зінаідай Мажэйка).

Другі тэматычны блок знаёміў з аўдыязапісамі фальклорных твораў, зафіксаваных студэнтамі філалагічнага факультэта БДУ розных гадоў падчас фальклорнай практыкі. Дадзеныя матэрыялы былі прадстаўлены супрацоўнікамі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору БДУ. Выбарка твораў з фондаў архіва ажыццяўлялася з мэтай ілюстрацыі песеннага суправаджэння важнейшых святаў беларускага народнага календара і асобных этапаў традыцыйнага беларускага вяселля. Такім чынам першы і другі тэматычныя блокі карэлявалі паміж сабой. А для будучых практыкантаў гэтыя творы сталі ўзорам для набыцця навыкаў запісу фальклорных твораў ад інфармантаў (носьбітаў фальклору).

Трэці блок змяшчаў інфармацыю па сучасным гарадскім фальклоры – ад агульнай класіфікацыі відаў і жанраў да ілюстрацыі фальклорнымі запісамі з архіва лабараторыі асобнай разнавіднасці вусных форм – пераробак у розных жанрах. Асаблівая ўвага звернута на пісьмовыя формы сучаснага гарадскога фальклору, прыведзены прыклады запісаў такіх твораў з дзённікаў фальклорных практык, зробленых студэнтамі філфака ў 2000-х – 2010-х гадах.

Вынікам мерапрыемства стала абуджэнне цікавасці студэнтаў да нацыянальнай фальклорнай спадчыны і матывацыя на збіральніцкую дзейнасць, якая стане іх унёскам у пачэсную справу захавання беларускага фальклору, а магчыма, і фальклору іншых народаў, якія жывуць у Беларусі.

6a3da519c9a91c49bc98764805f90186

Сцяжынка для Инстаграм

Image

Рэсурсы

Image
Image
jualtoto situs bandar toto togel online macau terpercaya jualtoto situs slot 4d dan bandar togel hadiah 4d 10 juta toto togel situs bandar togel online hadiah 4d 10 juta 2023 JUALTOTO: Situs Bandar Toto Togel Online Hadiah 4D 10 Juta JUALTOTO > Daftar Situs Bandar Toto Togel 4D Hadiah 10 Juta JUALTOTO > Situs Bandar Toto Togel Online Terbesar Terpercaya Situs Bandar Toto Togel Macau 4D Online Terpercaya Resmi 2023