Сэрвісы

ДЫЯЛОГ ВОПЫТУ І МАЛАДОСЦІ, НАВУКІ І ПРАКТЫКІ: ВЫНІКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ ПА ПЕДАГАГІЧНАЙ ПРАКТЫЦЫ СТУДЭНТАЎ СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ “БЕЛАРУСКАЯ ФІЛАЛОГІЯ”

Працэс прафесійнага станаўлення студэнтаў – будучых выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры – немагчымы без педагагічнай практыкі. Падкрэсліваючы яе важнасць, намеснік дэкана па вучэбна-метадычнай рабоце, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мікалай Мікалаевіч Хмяльніцкі адзначыў, што атрыманне вопыту ў выглядзе практыкі – гэта важная частка адукацыйнага працэсу ў падрыхтоўцы будучага спецыяліста.

На выніковай канферэнцыі па педагагічнай практыцы студэнты 4 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” ў форме “візітовак” прадставілі базы сваёй практыкі (СШ № 4 г. Мінска, гімназія з беларускай мовай навучання № 23 г. Мінска, гімназія-каледж пры Беларускай акадэміі музыкі і інш.), прадэманстравалі ў слайд-прэзентацыі памятныя моманты сваёй працы ва ўстановах адукацыі, выступілі з кароткімі паведамленнямі па актуальных праблемах методыкі выкладання.

З аналізам дзейнасці будучых выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры выступілі вопытныя кіраўнікі педагагічнай практыкі – прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Вольга Уладзіміраўна Праскаловіч, дацэнты кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры (кіраўнік практыкі ад факультэта) Ірына Мікалаеўна Саматыя, кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ганна Мікалаеўна Мятліцкая, кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі Марына Уладзіміраўна Сідарава, кафедры агульнай і медыцынскай псіхалогіі Юлія Фёдараўна Лахвіч. У сваіх выступленнях выкладчыкі адзначылі, што студэнты падчас педагагічнай практыкі прадэманстравалі здольнасць выкарыстоўваць тэарэтычныя веды з розных прадметных блокаў (псіхолага-педагагічны, метадычны, культуразнаўчы) пры рашэнні пэўных адукацыйных задач.

Вынікі комплекснай работы падчас практыкі былі абагульнены і сістэматызаваны, прадстаўлены ў выглядзе прэзентацый, відэаролікаў, фотасправаздач.

Больш падрабязна тут

IMG 908bd513a1814be911e5605200613e72 V

IMG 20220411 162004

photo 2022 04 11 13 12 53

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.