Сэрвісы

ВІВАТ, УНІВЕРСІТЭТ!”: 100-ГОДДЗЮ БДУ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА…

4 мая 2021 года на філалагічным факультэце адбыўся конкурс прамоўніцкага майстэрства сярод студэнтаў 3 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. Конкурс, правядзенне якога было прымеркавана да 100-годдзя БДУ, стаў адным са шматлікіх універсітэцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай знамянальнай падзеі.

20 дзяўчат і юнакоў змагаліся ў рытарычным мастацтве, прысвяціўшы свае выступленні гісторыі нашай Аlma Mater (Вакуліч Алеся), актуальным праблемам і перспектывам развіцця Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Бірукова Анастасія), сэнсажыццёвым арыенцірам, каштоўнасцям студэнцкай моладзі (Басалыга Паліна, Карабан Данііл, Броўка Кацярына, Давыдзенка Яна, Лукашэвіч Вікторыя, Бойка Паліна, Дзяжынская Аліна, Даўгала Вікторыя, Казак Вераніка і інш.).

Паказальна, што самі назвы прамоўленых маналогаў нярэдка мелі экспрэсіўную, праблемную і вобразную форму: “Чаму вам трэба сінхранізавацца з Сонцам і Месяцам, калі вы не Пічэта?” (Пятрэнка Марыя) і інш.

У аснову прамоўніцкіх выказванняў быў пакладзены шматаспектны па сваім характары матэрыял – уражанні ад жыццёвых сустрэч з цікавымі людзьмі (выступленне Лісік Аляксандры), уласныя ацэначныя меркаванні (выступленні Юркойць Зміцера, Дамут Юліты, Герык Алісы, Анашка Дзіяны) і інш.

Некаторыя выступленні мелі асабліва арыгінальную форму. Так, Талалаева Дар’я прадставіла кранальны аповед пра свайго дзядулю, а маналог Карабана Данііла будаваўся на рытарычных пытаннях, што дазволіла слухачам уяўна стаць відавочцамі падзей.

Рэфрэнам выступлення студэнткі Біруковай Анастасіі сталі захопленыя і радасныя воклічы “За што мы можам падзякаваць БДУ!..”, “Каму з выкладчыкаў мы хочам сказаць дзякуй!..”, “Мы абавязаны памятаць!”, “Я дзякую!..”. Акрамя таго, аратар, звяртаючыся да аўдыторыі, прапанавала на лісце ватману кожнаму з прысутных аформіць свой адказ на пытанне “За што мы хочам сказаць БДУ дзякуй?”.

Выступленні суправаджаліся мультымедыйнай прэзентацыяй.

Па выніках конкурсу ганаровымі дыпломамі пераможцаў былі ўзнагароджаны: Бірукова Анастасія, Лісік Аляксандра, Талалаева Дар’я.

Лепшай у конкурсе прамоўніцкага майстэрства прызнана Пятрэнка Марыя, якая ярка выявіла свае рытарычныя здольнасці, арыгінальнасць выказвання, экспрэсію выканання.

Заахвочвальны прыз ад кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ атрымала стараста студэнцкай групы Басалыга Паліна.

Падводзячы вынікі конкурсу, арганізатар мерапрыемства прафесар кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры В. У. Праскаловіч падкрэсліла, што ва ўсіх выступленнях з нагоды ЮБІЛЕЮ БДУ гучыць тэма гонару за свой універсітэт. Расстаючыся з конкурсам, самі яго ўдзельнікі адзначалі, што гэта падзея падарыла ім яркія ўражанні і мора эмоцый.

Віват, УНІВЕРСІТЭТ!

Віват, БДУ!

ВІВАТ, УНІВЕРСІТЭТ фота

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.