Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні»

22–23 сакавіка 2021 года на філалагічным факультэце ў завочным фармаце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя Аксіялогія філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні. Канферэнцыя прымеркавана да 85-годдзя з дня нараджэння прафесара Ларысы Аляксандраўны Мурынай. Канферэнцыя была арганізавана кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 88 дакладчыкаў з ВНУ, школ і навукова-метадычных устаноў Рэспублікі Беларусь: Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.А. Куляшова, Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Мазырскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя І.П. Шамякіна, НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ДУА “Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі”, ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”, УА “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі”, УА “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, ДУА “Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта”, ДУА “СШ № 125 г. Мінска”, “СШ № 129 г. Мінска”, “СШ № 186 г. Мінска”, “СШ № 12 г. Гродна”, “СШ № 19 г. Магілёва”, “СШ № 28 г. Магілёва”, “СШ № 8 г. Ліды”, “СШ № 13 г. Мазыра”, “Гімназія № 14 г. Гомеля”, “Гімназія № 1 г. Барысава”, “Гімназія г. Шклова”.

Канферэнцыя выклікала цікавасць у замежных калег: у ёй прынялі ўдзел навукоўцы з Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Сербія, Кітайскай Народнай Рэспублікі.

Ва ўступным слове дэкан філалагічнага факультэта доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда падкрэсліў каштоўнасць філалагічнай адукацыі ў кантэксце падрыхтоўкі педагога будучыні і ролю навукова-метадычнай школы Л.А. Мурынай.

На пленарным пасяджэнні выступілі загадчык кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ доктар педагагічных навук, прафесар Генадзь Уладзіміравіч Пальчык, дацэнт кафедры педагогікі і праблем развіцця адукацыі БДУ кандыдат філалагічных навук Ірына Леанідаўна Шаўлякова-Барзенка з дакладам “Концептуально-теоретические подходы к развитию педагогического потенциала личности современного специалиста”; дэкан факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава доктар педагагічных навук, прафесар Сяргей Уладзіміравіч Нікалаенка з дакладам “О Ларисе Александровне Муриной – учёном”; дэкан факультэта сацыякультурных камунікацый БДУ кандыдат філалагічных навук Сяргей Аляксандравіч Важнік з дакладам “Стоит ли учитывать национальную синтаксическую идиоматику белорусского языка при обучении русскому языку в белорусской школе?»; галоўны навуковы супрацоўнік Нацыянальнага інстытута адукацыі доктар педагагічных навук, прафесар Ганна Міхайлаўна Валочка з дакладам «Фарміраванне каштоўнасных арыентацый навучэнцаў пры навучанні беларускай мове»; дэкан факультэта рускай мовы Даляньскага політэхнічнага ўніверсітэта (КНР) кандыдат педагагічных навук, прафесар Цзян Цюнь з дакладам “Новое направление специальности русского языка Даляньского политехнического университета”; рэктар Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі кандыдат педагагічных навук, дацэнт Таццяна Іванаўна Мароз з дакладам “Фарміраванне нацыянальна-культурнай кампетэнтнасці педагогаў у сістэме дадатковай адукацыі дарослых”; дацэнт кафедры замежных моў Інстытута міжнароднай адукацыі Хэнаньскага ўніверсітэта навукі і тэхналогій (КНР), дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры БДУ кандыдат педагагічных навук Таццяна Уладзіміраўна Ігнатовіч з дакладам «Преемственность в содержании риторической подготовки в системе “школа ‒ вуз”»; прафесар універсітэта Хучжоу (КНР) міжнародны эксперт, доктар педагагічных навук Лідзія Уладзіміраўна Піражэнка з дакладам Особенности профессиональной подготовки учителя начальной школы в условиях реформирования системы образования в КНР”.

У рамках канферэнцыі працавалі сем секцый: “Прафесійна-метадычная адукацыя як дзяржаўная, грамадская і асобасная каштоўнасць”, “Каштоўнасці як аснова навукова-педагагічнай падрыхтоўкі выкладчыка”, “Лінгвакультурная асоба як каштоўнасць філалагічнай адукацыі”, “Лінгвадыдактычныя і рытарычныя асновы падрыхтоўкі педагога будучыні”, “Інавацыйныя тэхналогіі фарміравання каштоўнасных арыенціраў у працэсе філалагічнай адукацыі”, “Моўная / літаратурная / рытарычная адукацыя як спосаб каштоўнаснага самавызначэння навучэнцаў”, “Сучасная парадыгма лінгвістычных даследаванняў раманскіх моў, пытанні перакладу, літаратуры і методыкі выкладання”.

Прадстаўленыя даклады носяць праблемны характар, пытанні, распрацаваныя іх аўтарамі, актуальныя для філалагічнай і метадычнай навукі і адукацыйнай практыкі.

Па выніках канферэнцыі рыхтуецца зборнік навуковых дакладаў.