Сэрвісы

Міждысцыплінарныя даследаванні былі, ёсць і будуць!

Міждысцыплінарныя даследаванні былі, ёсць і будуць!

23 студзеня 2023 года на філалагічным факультэце прайшоў круглы стол «Междисциплинарные исследования – двигатель науки ХХІ века».

У працы круглага стала прынялі ўдзел выкладчыкі і аспіранты кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, выкладчыкі філалагічнага факультэта. Абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца сучаснага стану і перспектыў міждысцыплінарных даследаванняў, адукацыйныя задачы міждысцыплінарнага навучання і сучасныя інавацыйныя тэхналогіі пры падрыхтоўцы студэнтаў па спецыяльнасці «Лічбавая філалогія», міждысцыплінарнасць у выкладанні літаратуразнаўчых дысцыплін, методыкі і прыёмы міждысцыплінарных даследаванняў.

З дакладамі выступілі дактары філалагічных навук, прафесары Таццяна Шамякіна, Іван Чарота, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Вольга Прыемка, выкладчык Ганна Альшэўская, аспіранты Цзюй Хунянь і Настасся С’янава.

Мадэратарам пасяджэння выступіла загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства Таццяна Марозава.

 26 01 2023 1

26 01 2023 2

26 01 2023 3

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.