Сэрвісы

Гісторыя кафедры ў асобах

Гісторыя кафедры ў асобах

18 красавіка 2024 г. на філалагічным факультэце БДУ адбылося пасяджэнне круглага стала “Гісторыя кафедры ў асобах”, прысвечанага 85-годдзю філалагічнага факультэта БДУ. Арганізатарам яго правядзення выступіла кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства пры падтрымцы вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору. Прайшло мерапрыемства на базе залы інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслуговання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ.

У працы кругалага стала ўзялі ўдзел выкладчыкі кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства, супрацоўнікі вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору, студэнты 2 курса спецыяльнасці “славянская філалогія”. Вяла мерапрыемства загадчык кафедры дацэнт Таццяна Марозава.

Ва ўступным слове дацэнт Таццяна Марозава згадала пра факты з гісторыі з’яўлення сучаснай назвы кафедры і абставіны ўз’яднання кафедраў тэорыі літаратуры і славянскіх літаратур у адну структурную адзінку.

Відэапрэзентацыю “Гісторыя кафедраў тэорыі літаратуры і славянскіх літаратур у фотаздымках” прадставіла старшы выкладчык Святлана Крылова (фота для прэзентацыі перадаў з асабістага архіва былы дацэнт кафедры тэорыі літаратуры Міхась Кенька, падрыхтавала відэапрэзентацыю выкладчык Ганна Альшэўская).

Успамінамі пра кафедру славянскіх літаратур падзяліліся прафесар Іван Чарота і дацэнт Павел Навойчык, які сёння працуе на пасадзе дырэктара-дэкана факультэта дадатковай адукацыі БДУ. Пра кафедру тэорыі літаратуры распавёў яе былы супрацоўнік дацэнт Міхась Кенька.

З выставай “Навукова-метадычная спадчына кафедраў тэорыі літаратуры і славянскіх літаратур” выступіла загадчык залы інфармацыйных рэсурсаў аддзела абслугоўвання філалагічнага і эканамічнага факультэтаў БДУ Жанна Карповіч, якая расказала пра публікацыйную дзейнасць супрацоўнікаў абедзьвух кафедраў.

Завяршылася мерапрыемства паведамленнямі студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “славянская філалогія” пра сёняшніх і былых супрацоўнікаў кафедраў тэорыі літаратуры, славянскіх літаратур і тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства: прафесараў Вячаслава Рагойшу, Анатоля Андрэева, Таццяну Шамякіну, доктара навук Мікалая Хмяльніцкага, дацэнтаў Рыму КавалёвуТаццяну Кабржыцкую.

Вынікам правядзення мерапрыемства стала знаёмства студэнтаў з гісторыяй з’яўлення кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і з тымі асобамі, якія стваралі і развівалі кафедры тэорыі літаратуры і славянскіх літаратур.

Фото2.jpg

Фота_1.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.