Сэрвісы

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

27.03‒03.05.2024 на філалагічным факультэце прайшоў Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове. Мэта правядзення Конкурсу-алімпіяды ‒ выяўленне і падтрымка найбольш адораных навучэнцаў, прыцягненне таленавітай моладзі да паступлення ў БДУ, развіццё творчых здольнасцей і адказнасці за вынік.

Арганізацыйны камітэт Конкурса-алімпіяды:

Кочын Віктар Паўлавіч (старшыня) – прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Важнік Сяргей Аляксандравіч (сустаршыня) – дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна (сустаршыня, старшыня журы) – загадчык кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Астапкіна Кацярына Сяргееўна – дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Жукава Юлія Аляксандраўна - старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Бурдыка Паліна Валер'еўна - старшы выкладчык кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Касцючэнка Вікторыя Юр’еўна ‒ дацэнт кафедры англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

У Конкурсе-алімпіядзе БДУ па англійскай мове прынялі ўдзел 89 абітурыентаў з розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, г. Брэст, г. Барысаў, г. Бабруйск, г. Баранавічы, г. Віцебск, г. Гомель, г. Гродна, г. Пінск, г. Ліда, г. Жодзіна, г. Слонім, г. Салігорск, г. Сянно, г. Верхнядзвінск, г. Смалявічы, г. Смаргонь, г. Лепель, г. Барань, г. Бялынічы, г. Бярозаўка, г. Мар'іна горка, г. Асіповічы, г. Наваполацк, г. Клічаў, г. Магілёў).Конкурс-алімпіяда праходзіла ў тры этапы. Адборачны этап праводзіўся ў завочным фармаце на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ. Удзельнікам прапаноўвалася падчас выканання 60 заданняў прадэманстраваць узровень валодання лексічнымі і граматычнымі навыкамі, сацыякультурнымі кампетэнцыямі.

Прамежкавы і Заключны этапы прайшлі ў вочным фармаце на філалагічным факультэце БДУ.

У Прамежкавы этап прайшлі 15 канкурсантаў: Удзельнікі Прамежкавага этапа выконвалі заданні па аўдзіраванні тэксту з наступным творчым пісьмовым заданнем.

У Заключны этап прайшлі 12 канкурсантаў: Удзельнікам Заключнага этапа было прапанавана вырашыць адну з дзвюх камунікатыўных задач. Ацэньванне вуснага маўлення праводзілася па чатырох крытэрыях: рашэнне камунікатыўнай задачы, лексічнае афармленне маўлення, граматычнае афармленне маўлення, фанетычнае афармленне маўлення.

Пераможцамі Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове сталі 5 ўдзельнікаў. Пераможцам уручаны Дыпломы I, II, III ступені.

Дыплом I ступені Тарасевіч Марыя Ільінічна (ДУА "Гімназія № 21 г. Мінска").

Дыплом II ступені – Мілаванава Мілена Аляксееўна (Філіял МДЛУ «Лінгвагуманітарны каледж»).

Дыплом III ступені Мурашка Паліна Аляксандраўна (ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Лепеля»).

Дыплом III ступені Семянцоў Ілья Андрэевіч (ДУА "Гімназія № 39 г. Мінска").

Дыплом III ступені Русецкая Маргарыта Віктараўна (ДУА "Гімназія № 146 г. Мінска").

Азнаёміцца з вынікамі можна на сайце Конкурсу-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad/home?authuser=0.

Арганізатары Конкурсу-алімпіяды дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і віншуюць пераможцаў.

 

olimp505204p_1.jpg

olimp505204p_2.jpg

olimp505204p_3.jpg

olimp505204p_4.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.