Сэрвісы

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «АНГЛІСТЫКА Ў ТРЭЦІМ ТЫСЯЧАГОДДЗІ: НОВЫЯ ПАДЫХОДЫ І ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ»

Міжнародная навуковая канферэнцыя “Англістыка ў трэцім тысячагоддзі: новыя падыходы і шляхі развіцця”, прымеркаваная да 85-годдзя філалагічнага факультэта БДУ, праходзіла 03–05.10.2024 на філалагічным факультэце БДУ (праграма канферэнцыі тут).

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі тры найбуйнейшыя цэнтры адукацыі і навукі Беларусі і Расіі: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (філалагічны факультэт), Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, Маскоўскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт.

Навуковая канферэнцыя аб’яднала 92 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Амана (замежных удзельнікаў – 76), сярод іх 31 доктар навук, 33 кандыдаты навук. Удзельнікі прадстаўлялі 28 устаноў вышэйшай адукацыі і навукі.

На канферэнцыі былі прадстаўлены вынікі вывучэння англійскай мовы з пазіцыі актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем лінгвістыкі і з выкарыстаннем сучасных метадаў, якія актыўна распрацоўваюцца сёння шэрагам міждысцыплінарных напрамкаў – кагнітыўнай лінгвістыкай, міжкультурнай камунікацыяй, лінгвакультуралогіяй, сацыялінгвістыкай, мультылінгвістыкай, псіхалінгвістыкай. Прапанаваныя ўдзельнікамі навуковай канферэнцыі падыходы і канцэпцыі адрозніваліся эўрыстычнай каштоўнасцю і садзейнічалі паглыбленню ведаў аб англійскай мове і яе падсістэмах.

Канферэнцыя прайшла ў гібрыдным вочна-дыстанцыйным фармаце. На адкрыцці канферэнцыі з прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі выступілі:

Блахін Андрэй Віктаравіч – прарэктар па навуковай рабоце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар хімічных навук, прафесар;

Кібрык Андрэй Аляксандравіч – дырэктар Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук, доктар філалагічных навук, прафесар;

Краева Ірына Аркадз’еўна – рэктар Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, прафесар;

Важнік Сяргей Аляксандравіч – дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

Пленарныя даклады прадставілі вядучыя вучоныя Беларусі і Расіі:

Арцёмава Вольга Аляксандраўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Беляеўская Алена Георгіеўна – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры лексікалогіі англійскай мовы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Болдыраў Мікалай Мікалаевіч – доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі РФ, дырэктар Сеткавага навукова-адукацыйнага цэнтра кагнітыўных даследаванняў Тамбоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Г.Р. Дзяржавіна;

Германава Наталія Мікалаеўна – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры агульнага і параўнальнага мовазнаўства Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна – доктар філалагічных навук, загадчык кафедры германскага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Дзям’янкаў Валеры Закіевіч – доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;

Зыкава Ірына Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела тэорыі і практыкі камунікацыі імя Ю.С. Сцяпанава Інстытута мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;

Ірысханава Вольга Камалудзінаўна – доктар філалагічных навук, прафесар кафедры агульнага і параўнальнага мовазнаўства, прарэктар па навуцы Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, дырэктар Цэнтра сацыякагнітыўных даследаванняў дыскурсу пры Маскоўскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце;

Краева Ірына Аркадз’еўна – кандыдат філалагічных навук, прафесар, рэктар Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта; кіраўнік Базавай арганізацыі па мовах і культуры дзяржаў-удзельнікаў СНД, член Навуковай рады пры Савеце Бяспекі РФ, член Урадавай камісіі па рускай мове, член Міжведамаснай камісіі па пытаннях захавання, абароны і развіцця рускай мовы Міністэрства асветы Расіі;

Мячкоўская Ніна Барысаўна – доктар філалагічных навук, прафесар, прафесар кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства і кафедры класічнай філалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Рагачэўская Марына Станіславаўна, доктар філалагічных навук, прафесар.

Цэнтр карпаратыўных камунікацый БДУ падрыхтаваў відэаролік пра работу канферэнцыі: https://www.youtube.com/watch?v=MUvtTskDtMI.

Зборнік тэзісаў канферэнцыі “Англістыка ў трэцім тысячагоддзі: новыя падыходы і шляхі развіцця” размешчаны па артыкулах у Электроннай бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта: https://elib.bsu.by/handle/123456789/319366. Зборнік канферэнцыі таксама дададзены ў РІНЦ: https://elib.bsu.by/handle/123456789/319366.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.