01.11‒16.12.2024 на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прайшоў Еўразійскі конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2024», арганізатарам якога выступіла кафедра германскага мовазнаўства. Конкурс прысвечаны аб'яўленаму Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь "Году якасці".
Арганізацыйны камітэт конкурсу:
Бакун Ганна Станіславаўна (старшыня) – прарэктар па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце БДУ;
Важнік Сяргей Аляксандравіч (намеснік старшыні) – дэкан філалагічнага факультэта БДУ;
Гутоўская Марына Сцяпанаўна (намеснік старшыні) – загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
Куліева Вольга Мікалаеўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
Астапкіна Кацярына Сяргееўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
Бурдыка Паліна Валер'еўна – старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
Бобрыкава Яўгенія Пятроўна – старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Удзельнікам конкурсу была прапанавана тэма эсэ "It is our decisiones not our conditions that determine our quality of life" – "Менавіта нашы рашэнні, а не ўмовы, вызначаюць якасць нашага жыцця".
Мэта правядзення конкурсу ‒ прасоўванне ідэі асабістай адказнасці за дасягненне высокай якасці жыцця, арганізацыя платформы для абмену думкамі студэнтаў розных краін, стварэнне ўмоў для іх інтэлектуальнай і творчай самарэалізацыі, паляпшэння ўзроўню моўнай падрыхтоўкі.
У конкурсе прынялі ўдзел 121 студэнт з 7 ВНУ Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі, Казахстана:
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт;
– Бранскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. акад. І.Г. Пятроўскага;
- Еўразійскі гуманітарны інстытут імя А.К. Кусаінава;
- Нацыянальны даследчы Томскі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
– Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт.
Ацэнка работ праводзілася ў два этапы па наступных крытэрыях:
- адпаведнасць зместу заяўленай тэме;
- моўная пісьменнасць;
- лексічная разнастайнасць;
- лагічнасць выкладу і аргументацыя;
- крэатыўнасць і арыгінальнасць.
Эсэ, якія прайшлі ў фінал конкурсу, ацэньваліся Міжнародным журы, у склад якога ўвайшлі:
Гутоўская Марына Сцяпанаўна (старшыня журы) –доктар філалагічных навук, загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Зыкава Ірына Уладзіміраўна – доктар філалагічных навук, вядучы навуковы супрацоўнік сектара тэарэтычнага мовазнаўства, Інстытут мовазнаўства Расійскай акадэміі навук;
Дуброўская Вольга Георгіеўна – доктар філалагічных навук, загадчык кафедры агульнага і параўнальнага мовазнаўства Інстытута замежных моў ім. Марыса Тарэза Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;
Абдульманава Адэля Хамітаўна – кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры англійскай філалогіі і перакладу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Глазко Павел Пятровіч – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта;
Куліева Вольга Мікалаеўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;
Астапкіна Кацярына Сяргееўна – кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
16.12.2024 журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
The Best Essay. I месца - Куцэнка Арцём Алегавіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт міжнародных адносін, III курс.
The Best Essay. II месца – Мамітава Заміра Валер'еўна, Пяцігорскі дзяржаўны ўніверсітэт, IV курс.
The Best Essay. II месца - Чапленак Анастасія Сяргееўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, III курс.
The Best Essay. III месца – Паленік Вераніка Аляксандраўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, эканамічны факультэт, III курс.
The Language Expert – Карабун Марыя Аляксандраўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, III курс.
The Most Logical Essay – Пузырэнка Максіміліян Вадзімавіч, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, фізічны факультэт, I курс.
The Most Original Essay – Даніленка Анастасія Вітальеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, філалагічны факультэт, IV курс.
The Most Emotional Essay – Май Анастасія Вітальеўна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, 5 курс.






Пераможцы конкурсу ўзнагароджаны дыпломамі на цырымоніі ўшанавання пераможцаў, якая адбылася 20.12.2024 на філалагічным факультэце.
Азнаёміцца з вынікамі конкурсу, працамі пераможцаў і фатаграфіямі з цырымоніі ўручэння дыпломаў можна на афіцыйным сайце конкурсу
Арганізатары конкурсу дзякуюць усім удзельнікам за выяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў.


BY

