Сэрвісы

Прэзентацыя 5-томнага Збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава прайшла на філалагічным факультэце БДУ

Прэзентацыя 5-томнага Збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі Івана Чыгрынава прайшла на філалагічным факультэце БДУ

Іван Чыгрынаў (1934 – 1996) большасць сваіх мастацкіх твораў  прысвяціў беларусам, якія на доўгіх чатыры гады Вялікай Айчыннай вайны патрапілі пад гітлераўскую акупацыю. Насельніцтва Беларусі чакаў сапраўдны генацыд – і героі чыгрынаўскіх апавяданняў, раманаў (у тым ліку самага славутага – “Плач перапёлкі”) супрацьстаяць тым выпрабаванням, пра якія нашчадкам трэба памятаць.

Гаворка пра гэта вялася 28 лютага 2025 г. на сустрэчы студэнтаў і магістрантаў-філолагаў з дачкой пісьменніка Аленай Чыгрынавай. Сустрэча праходзіла ў фармаце прэзентацыі 5-томнага Збору твораў Народнага пісьменніка Беларусі, які выйшаў у свет да 90-годдзя з дня яго нараджэння. Творчасць Івана Чыгрынава традыцыйна вывучаецца ў сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Алена Чыгрынава падзякавала дэкану факультэта Сяргею Важніку за набыццё для студэнтаў-філолагаў гэтага пяцітомніка, у які ўпершыню ўвайшла ўся драматургія і публіцыстыка пісьменніка. Кнігі паступілі ў бібліятэку БДУ. З дапамогай Крысціны Палянскай (загадчыка аддзела абслугоўвання бібліятэкі  філалагічнага і эканамічнага факультэтаў) і Веранікі Наркевіч (бібліятэкара названага аддзела) усе прысутныя на прэзентацыі мелі магчымасць убачыць выставу кніг па тэме сустрэчы і пагартаць новыя тамы.

Алена Чыгрынава падзялілася ўспамінамі пра свайго бацьку, жыццё сям’і, унёсак блізкіх у выданне твораў пісьменніка. У сустрэчы ўдзельнічалі выкладчыкі факультэта: загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства дацэнт Таццяна Марозава, супрацоўнікі гэтай кафедры – прафесары Людміла Сінькова, Алесь Бельскі, дацэнт Лада Алейнік, аспірант Кацярына Крыцук-Тарасава; дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Святлана Якуба, спецыяліст кафедры тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства Наталля Еўчык.  

 uju8khuk8h8ku.jpg

gmnuygjuygmygmu.jpg

gnugnyvmnggnvyun.jpeg

mkjiokhuuolojni.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.