Сэрвісы

"Гендэрная роўнасць: за і супраць"

"Гендэрная роўнасць: за і супраць"

28.03.2025 старшыя выкладчыкі Л.М.Дрозд, С.Р.Лаўрэнцьеў, дацэнт В.Ф.Талставухава правялі дыскусію на тэму "Гендэрная роўнасць: за і супраць" з замежнымі студэнтамі II курса спецыяльнасці "Рамана-германская філалогія" ў рамках сямейнага і гендэрнага выхавання.

Мэта мерапрыемства - фарміраванне талерантнага каштоўнаснага стаўлення да кожнага індывіда грамадства. Усведамленне студэнтамі гендэрнай роўнасці як фундаментальнага прынцыпу, які гарантуе роўныя магчымасці, справядлівасць, будзе спрыяць паўнавартаснай рэалізацыі грамадзянскага патэнцыялу і аднаго з найважнейшых правоў чалавека. Ва ўсіх нас аднолькавыя правы, усе павінны атрымліваць аднолькавы ўзровень павагі і мець аднолькавы доступ да магчымасцей. Усе людзі маюць роўную каштоўнасць і іх правы павінны выконвацца. У сваіх выступах студэнты прадставілі дадзеныя, якія пацвярджаюць дыскрымінацыю жанчын у розных сферах грамадства многіх краін.

У выніку абмеркавання былі прапанаваны шляхі дасягнення роўных правоў і магчымасцей іх рэалізацыі грамадзянамі краіны.

Студэнты праявілі жывую цікавасць да абмеркавання праблемы, ўсвядомілі яе значнасць ў наш час.

 photo_2025-03-28_15-36-33.jpg

photo_2025-03-28_15-35-49.jpg

photo_2025-03-28_15-35-14.jpg

photo_2025-03-28_15-34-37.jpg

photo_2025-03-28_15-34-30.jpg

photo_2025-03-28_15-33-35.jpg

photo_2025-03-28_15-34-01.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image