Сэрвісы

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове

З 17 сакавіка па 17 красавіка 2025 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праходзіў Конкурс-алімпіяда Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па англійскай мове. Мэта правядзення Конкурсу-алімпіяды – выяўленне і падтрымка найбольш адораных навучэнцаў, прыцягненне таленавітай моладзі да паступлення ў БДУ, развіццё творчых здольнасцей і адказнасці за вынік.

Арганізацыйны камітэт Конкурса-алімпіяды:

Кочын Віктар Паўлавіч (старшыня) – прарэктар па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Важнік Сяргей Аляксандравіч (сустаршыня) – дэкан філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта;

Гутоўская Марына Сцяпанаўна (сустаршыня, старшыня журы) – загадчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Астапкіна Кацярына Сяргееўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Жукава Юлія Аляксандраўна - старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Бурдыка Паліна Валер'еўна - старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;

Касцючэнка Вікторыя Юр'еўна – дацэнт кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

У Конкурсе-алімпіядзе БДУ па англійскай мове прынялі ўдзел навучэнцы розных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь (г. Мінск, г. Барысаў, г. Бабруйск, г. Баранавічы, г. Віцебск, г. Магілёў, г. Ліда, г. Жодзіна, г. Слонім, г. Асіповічы, г. Наваполацк, г. п. Мачулішчы).

Конкурс-алімпіяда праходзіў ў тры этапы. Адборачны этап праводзіўся ў завочным фармаце на адукацыйным партале філалагічнага факультэта БДУ. Удзельнікам прапаноўвалася падчас выканання 60 заданняў прадэманстраваць узровень валодання лексічнымі і граматычнымі навыкамі, сацыякультурнымі кампетэнцыямі.

Прамежкавы і Заключны этапы прайшлі ў вочным фармаце на філалагічным факультэце БДУ.

У Прамежкавы этап прайшлі 10 канкурсантаў. Удзельнікі Прамежкавага этапа выконвалі заданні па аўдзіраванні тэксту з наступным творчым пісьмовым заданнем.

Да Заключнага этапу былі дапушчаны 9 канкурсантаў. Удзельнікам Заключнага этапа было прапанавана вырашыць адну з дзвюх камунікатыўных задач. Ацэньванне вуснага маўлення праводзілася па чатырох крытэрыях: рашэнне камунікатыўнай задачы, лексічнае афармленне маўлення, граматычнае афармленне маўлення, фанетычнае афармленне маўлення.

Пераможцамі Конкурсу-алімпіяды БДУ па англійскай мове сталі:

Бурак Анастасія Вітальеўна (ДУА «Гімназія №1 г. Ліды») – Дыплом I ступені;

Алісевіч Глеб Дзмітрыевіч (ДУА «Гімназія № 31 г. Мінска імя К.Т Мазурава») – Дыплом II ступені;

Ласута Вікторыя Дзмітрыеўна (ДУА «Гімназія № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна») – Дыплом III ступені.

Азнаёміцца з вынікамі можна на афіцыйным сайце Конкурса-алімпіяды https://sites.google.com/view/bsuolympiad/home?authuser=0.

Арганізатары Конкурсу-алімпіяды дзякуюць усім удзельнікам за праяўленую цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і віншуюць пераможцаў.

IMG_20250412_105414_edit_75842514140509.jpg

IMG_20250412_105401.jpg

IMG_20250412_110110.jpg

IMG_20250412_113021_edit_75895237778001.jpg

IMG_20250412_113150.jpg

IMG_20250412_113338.jpg

IMG_20250412_124211_edit_76336884055537.jpg

IMG_20250412_130922_edit_76318374534707.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.