Сэрвісы

“Шырмаўскія чытанні” ў сямнаццаты раз прайшлі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

“Шырмаўскія чытанні” ў сямнаццаты раз прайшлі на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

17 красавіка 2025 г. на філалагічным факультэце БДУ прайшла Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя з міжнародным удзелам “ХVIІ Шырмаўскія чытанні”.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства (загадчык – дацэнт Таццяна Марозава), вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору (загадчык – Вера Дзянісенка), кабінет-музей беларускай народнай культуры (загадчык – прафесар Ірына Казакова).

Канферэнцыя праходзіла ў трох фарматах: вочным, завочным і дыстанцыйным. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі падалі 41 чалавек – выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, настаўнікі, аспіранты, магістранты і студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэхналогій і кіравання імя К.Р. Разумоўскага (Масква), Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Пскоў), Курскага дзяржаўнага ўніверсітэта (Курск), Інстытута сусветнай літаратуры ім. А.М. Горкага Расійскай акадэміі навук (Масква), Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны» (Гомель), Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэт імя Янкі Купалы» (Гродна), Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта (Мінск), УА «Сярэдняя школа № 32 імя А.М. Палякова» г. Магілёва (Магілёў), Беларускага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта (Мінск), Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка (Мінск), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (Мінск).

З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуйся дэкан філалагічнага факультэта БДУ дацэнт Сяргей Важнік. Ен адзначыў значнасць асобы Рыгора Шырмы для беларускай культуры і пажадаў удзельнікам плённай працы. Пленарнае пасяджэнне пад назвай “Успамінаючы пра Р. Шырму” было прысвечана ўшанаваню памяці выдатнага беларускага фалькларыста, этнамузыказнаўца, збіральніка, выдаўца, рэдактара, інтэрпрэтатаар і папулярызатара народнай песні, кіраўніка знакамітай на ўвесь свет музычнай капэлы Рыгора Шырму. Прысутныя пазнаёміліся з імгненнямі з жыцця Рыгора Шырмы і яго харавой капэлы, прагледзеўшы кадры з дакументальнага фільма “З глыбінь жыцця”, падрыхтаванага Мінскай студыяй навукова-папулярных і хранікальна-дакументальных фільмаў у далёкім 1962 годзе. Загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ дацэнт Таццяна Марозава прачытала даклад на тэму “Роля Р. Шырмы ў станаўленні фалькларыстычнай школы ў БДУ”, у якім прыгадала факты ўдзелу Рыгора Раманавіча ў выданні першай кнігі фальклорных матэрыялаў з серыі “Беларускі фальклор. Традцыйныя жанры. Брэсцкая вобласць” (1973) – кнігі, у якой упершыню былі надрукаваны запісы студэнтаў філалагічнага факультэта, сабраныя падчас фальклорнай практыкі.

Дацэнт кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства БДУ Вольга Прыемка ў сваім выступленні пазнаёміла прысутных з гісторыяй арганізацыі і правядзення Рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі з міжнародным удзелам “Шырмаўскія чытанні”. Закончылася пленарнае пасяджэнне відэавыступленнем Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы імя Р. Шырмы пад кіраўніцтвам Вольгі Янум – папуры з класічных і народных твораў пад агульнай назвай “Спадчына”. Пасля удзельнікі канферэнцыі мелі магчымасць наведаць кабінет-музей беларускай народнай культуры, дзе загадчык музея прафесар Ірына Казакова пазнаёміла прысутных як з пастаяннымі музейнымі экспазіцыямі, так і са святочнай выставай велікодных яек і паштовак. Далей працавалі чатыры секцыі: секцыя 1 “Фальклор у сістэме традыцыйнай і сучаснай культуры” (мадэратар – дацэнт Вольга Прыемка), секцыя 2 “Міфалагічна-фальклорны кантэкст літаратурных твораў” (мадэратар – дацэнт Славяна Шамякіна), секцыя 3 “Праблематыка літаратуразнаўчых даследаванняў” (мадэратар – дацэнт Таццяна Лук’янава), секцыя 4 “Фальклор – міфалогія – мова” (мадэратар – дацэнт Таццяна Марозава).

Вынікам праведзенай канферэнцыі стане выданне падрыхтоўка і размяшчэнне ў Электроннай бібліятэцы БДУ зборніка матэрыялаў канферэнцыі, а таксама актывізацыя фалькларыстычных, мовазнаўчых і літаратуразнаўчых і іншых міждысцыплінарных сувязей паміж студэнтамі і выкладчыкамі вну рэспублікі і замежжа, увядзенне новых даследаванняў і фактаў традыцыйнай культуры беларусаў і іншых народаў у навуковы ўжытак і навучальны працэс.

dm16632025

dm16932025

dm16762025

Image

Рэсурсы

Image
Image