08.09.2025 старшы выкладчык кафедры германскага мовазнаўства філалагічнага факультэта Ю. А. Жукава, студэнты 4 курса рамана-германскай (англійскай) філалогіі, іх куратары В.Ю. Захарэвіч і А. А. Сянько правялі тэматычны дыялог на тэму «Мая першая вытворчая практыка: выклікі, дасягненні і перспектывы». Мэта мерапрыемства – асвятленне ключавых аспектаў перакладчыцкай практыкі.
Фармат дыскусіі дазволіў актыўна ўключыцца ў абмеркаванне, падзяліцца ўласным досведам і атрымаць адказы на хвалюючыя пытанні. Адкрытасць і гатоўнасць выступоўцаў да дыялогу стварылі атмасферу даверу, садзейнічалі разуменню цяжкасцей, з якімі сутыкнуліся студэнты-практыканты. Абмяркоўваліся праблемы, звязаныя з атрыманнем доступу да сапраўдных перакладчыцкіх праектаў, якія маглі б максімальна наблізіць студэнтаў да прафесійнай дзейнасці. Нягледзячы на добрае валоданне мовай, некаторыя студэнты мелі цяжкасці пры працы з вузкаспецыялізаванымі тэкстамі. Атрыманы досвед стаў падмуркам для наступнага прафесійнага развіцця. Непрацяглая, але інтэнсіўная практыка дазволіла студэнтам значна палепшыць свае навыкі перакладу, навучыцца працаваць з рознымі тыпамі тэкстаў.
Мерапрыемства дало магчымасць студэнтам даць самаацэнку сваёй першай вытворчай практыкі як важнаму этапу ў фарміраванні прафесійных навыкаў. Актыўнае абмеркаванне дазволіла ўдзельнікам глыбей зразумець праблемы і знайсці шляхі іх вырашэння, што, несумненна, станоўча адаб'ецца на якасці падрыхтоўкі будучых спецыялістаў.


BY

