Сэрвісы

Асветніцка-патрыятычная акцыя «Жывая памяць удзячных пакаленняў»

Асветніцка-патрыятычная акцыя «Жывая памяць удзячных пакаленняў»

25 кастрычніка кафедра беларускага мовазнаўства правяла асветніцка-патрыятычную акцыю «Жывая памяць удзячных пакаленняў», падчас якой адбылася прэзентацыя першага цыклу аўтарскіх стэндаў на тэму «Беларускае мовазнаўства: гісторыя і сучаснасць» для кабінета беларускага мовазнаўства. Удзел у акцыі бралі студэнты розных спецыяльнасцей філалагічнага факультэта, а таксама супрацоўнікі кафедры.

У ходзе мерапрыемства старшы выкладчык А.А.Радзевіч прадставіў праекты стэндаў, якія будуць распавядаць пра самых вядомых выкладчыкаў беларускай мовы, што працавалі ў БДУ, на філалагічным факультэце, на кафедрах-папярэдніцах сучаснай кафедры беларускага мовазнаўства: Якуба Коласа, Ц.П.Ломцева, А.І.Наркевіча, М.А.Жыдовіч, Л.М.Шакуна, Л.І.Бурака і інш.

ph271020252345678901.jpg

Прафесар М.Р.Прыгодзіч расказаў пра некаторыя акалічнасці жыцця і працоўнай дзейнасці вядомых беларускіх навукоўцаў, акрэсліў іх ролю ў фарміраванні ключавых напрамкаў айчыннай лінгвістыкі.

ph271020253456789012.jpg

Студэнты 4 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Анастасія Сташкевіч і Анастасія Новікава прадставілі моладзевы праект кафедры беларускага мовазнаўства «Шануем мову як яднання дар», падзяліліся з першакурснікамі ўласнымі цікавымі адкрыццямі, звязанымі з даследаваннямі новых акадэмічных слоўнікаў беларускай мовы.

ph271020254567890123.jpg

Загадчык кафедры Г.К.Чахоўскі звярнуўся да студэнцкай моладзі з заклікам шанаваць і зберагаць родную мову, быць годнымі прадаўжальнікамі навуковых і прафесійных набыткаў, створаных папярэднімі пакаленнямі.

ph271020255678901234.jpg

Сімвалічна, што акцыя, закліканая папулярызаваць беларускую мову і дасягненні айчыннага мовазнаўства ў акадэмічным асяроддзі, адбылася ў Год добраўпарадкавання і 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне – прэзентаваныя стэнды стануць часткай афармлення кабінета, а ў размешчанай на іх інфармацыі шмат звестак пра былых супрацоўнікаў-удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

ph271020256789012345.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image