Сэрвісы

“Яго багаты плён”

“Яго багаты плён”

Студэнты 1-га курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” разам з куратарам групы, старшым выкладчыкам А.А.Радзевічам, наведалі літаратурна-дакументальную выставу, прымеркаваную да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Змітрака Бядулі. Выстава была арганізавана супрацоўнікамі Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Студэнты пазнаёміліся з унікальнымі архіўнымі дакументамі, звязанымі з творчасцю класіка беларускай літаратуры, з невядомымі старонкамі з жыцця пісьменніка і яго вяликай сям’і.

Імпрэзу адкрыла дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Алена Аляксандраўна Макаранка, якая адзначыла знакавасць асобы Змітрака Бядулі, аднаго з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры, для нацыянальнай культуры і духоўнай гісторыі Беларусі.

Студэнты з цікавасцю выслухалі ганаровага госця выставы – сына Змітрака Бядулі, Яфіма Самуілавіча Плаўніка, які расказаў пра малавядомыя факты з жыцця бацькі і яго вялікай сям’і.

Н.М.Шапран, галоўны рэдактар часопіса “Роднае слова”, пазнаёміла з чарговым (красавіцкім) нумарам выдання, што амаль цалкам прысвечаны Змітраку Бядулю.

Пра ўнікальны экспанат выставы – кнігу-самаклейку, зробленую самім Змітраком Бядулем, расказала Г.В.Запартыка – вядомая беларуская архівістка, літаратуразнавец і культурная дзяячка, шматгадовая супрацоўніца Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва.

Агляд дакументаў выставы зрабіла Н.А.Мізон – куратар выставы, акцэнтаваўшы ўвагу прысутных на ліставанне Змітрака Бядулі з сябрамі і калегамі.

Упрыгожаннем імпрэзы стала выступленне паэта Леаніда Дранько-Майсюка, які вызначыў месца, значэнне і ролю З. Бядулі – пісьменніка, які пачуў і перадаў голас роднай зямлі, традыцыі народнай культуры, атмасферу свайго часу.

ph29042026109283091820938.jpg

ph290420261927398172893719273.jpg

ph29042026192837827938701.jpg

Image

Рэсурсы

Image
Image