Кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта правяла 28.04.2026 студэнцкі конкурс аратараў “#Orator.Phil”, прысвечаны Году беларускай жанчыны.
Мэта конкурсу – павышэнне ўзроўню кампетэнцый студэнтаў філалагічнага факультэта БДУ ў галіне аратарскага майстэрства і выхаванне патрыятызму.
Мерапрыемства было адкрыта прывітальным словам прафесара кафедры беларускага мовазнаўства, доктара філалагічных навук, прафесара Прыгодзіча Мікалая Рыгоравіча.
Верш Э.Асадава «Ты цудоўная, кволая жанчына» прачытала Байкачова Аляксандра, студэнтка спецыяльнасці «Руская філалогія».
Удзельнікі конкурсу «#Orator.Phil» прадэманстравалі навыкі вуснага публічнага выступлення ў двух турах.
I тур – падрыхтаваная прамова (да 5 хвілін) на тэму «“Ты цудоўная, кволая жанчына, ды бываеш мацнейшай за мужчын…” Эдуард Асадаў».
II тур – прамова-экспромт (да 90 секунд). Тэматыка: “Філалогія. Выкладанне філалагічных дысцыплін”. Удзельнікам задавалася падрыхтаванае журы і невядомае канкурсантам загадзя пытанне (выбіраецца ўдзельнікам усляпую). Праз хвіліну пасля выбару пытання ўдзельнік выступаў з міні-прамовай, якая з'яўлялася адказам на пастаўленае пытанне.
Журы конкурсу:
Акушэвіч Андрэй Аляксандравіч, загадчык кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
Дылеўская Валянціна Юльянаўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Рубанік Таццяна Уладзіміраўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Саніковіч Ірына Міхайлаўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;
Шантаровіч Святлана Анатольеўна, дацэнт кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт.
Антонава Аляксандра, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія» (прафілізацыя «Дзелавая камунікацыя»).
Вынікі конкурсу наступныя:
Дыплом I ступені:
Дубоўскі Аляксей, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
Дыплом II ступені:
Асадчая Анастасія, студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Руская філалогія»;
Назаранка Цімур, навучэнец Ліцэя імя Ф.Э.Дзяржынскага БДУ;
Соркіна Вікторыя, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Правазнаўства» юрыдычнага факультэта БДУ;
Дыплом III ступені:
Глузд Мікіта, студэнт 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
Мордус Елізавета, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія»;
Таболіч Аліна, студэнтка 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія».
Для гледачоў была праведзена віктарына «Жанчыны зямлі пад белымі крыламі».
І члены журы, і ўсе прысутныя адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі ўдзельнікаў.







BY

