Сэрвісы

ЗАНЯТКІ, ПРЫСВЕЧАНЫЯ 130-ГОДДЗЮ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

22 верасня 2012 года ў літаратурна-мемарыяльным запаведніку Вязынка ў рамках мерапрыемстваў, што праводзяцца філалагічным факультэтам БДУ да 130-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, адбыліся незвычайныя заняткі пад назвай “Янка Купала ў перакладах на англійскую мову”. Студэнты 1 курса спецыяльнасці “Рамана-германская (англійская) філалогія” са старшым выкладчыкам Ю.У. Сакаловай наведалі музей Я.Купалы, азнаёміліся с перакладчыкамі беларускай паэзіі на англійскую мову, чыталі вершы Я.Купалы ў арыгінале і ў перакладзе. У якасці хатняга задання студэнтам было прапанавана прааналізаваць спосабы перадачы асаблівасцяў беларускай паэзіі на англійскую мову і самастойна перакласці ўрыўкі з вершаў Я.Купалы. Па матэрыялах заняткаў падрыхтавана сценгазета.

Звесткі пра перакладчыкаў:

Вера Рыч (1936-2009). Паэтка, перакладчыца з беларускай і украінскай моў. У яе перакладзе з беларускай мовы на англійскую ў Лондане выйшла кніга “Як агонь, як вада: Анталогія беларускай паэзіі з 1828 года па сённяшні дзень” (1971 г.), дзе змешчаны творы 41 аўтара.

Уолтэр Мэй (1912-2002), паэт, перакладчык з беларускай і рускай моў, аўтар анталогіі “Мая цудоўная Беларусь: анталогія сучаснай беларускай паэзіі” (1976 г).

А ХТО ТАМ ІДЗЕ? Я.КУПАЛА   

              

А хто там iдзе, а хто там iдзе

 

У агромнiстай такой грамадзе?

 

 -Беларусы.

 

А што яны нясуць на худых плячах,

На руках ў крывi, на нагах у лапцях?

 

   - Сваю крыўду.

 

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,

А куды ж нясуць напаказ сваю?

 

 - На свет цэлы.

 

А хто гэта iх, на адзiн мiльён,

 

Крыўду несць наўчыў, разбудзiў іх сон?

 

 - Бяда, гора.

 

А чаго ж, чаго захацелась iм,

 

Пагарджаным век, iм, сляпым, глухiм?

   - Людзьмi звацца.

                                        1905-1907

AND SAY, WHO GOES THERE?

пераклад Веры Рыч

And, say, who goes there? And, say, who goes there?

In such a mighty throng assembled, O declare?

Byelorussians!

 

And what do those lean shoulders bear as a load,

Those hands stained dark with blood, those feet bast-sandal shod?

All their grievance!

 

And to what place do they this grievance bear,

And whither do they take it to declare?

To the whole world!

 

And who schooled them thus, many million strong,

Bear their grievance forth, roused them from slumbers long?

Want and suffering!

 

And what is it, then, for which so long they pined,

Scorned throughout the years, they, the deaf, the blind?

To be called human!

BUT WHO MARCHES THERE?

пераклад Уолтэра Мэя

But who marches there, but who marches there

In such an enormous horde of despair?

  • Byelorussians.

 

But what do they bear on their scraggy backs,

With bleeding hands, and with feet shod in bast?

 

  • Their injustice.

 

But where do they bear their injustice to?

But where do they bear it in open view?

  • To all people.

 

But what, then, taught these, many million strong,

To rouse from sleep, and bear forth their wrong?

 

  • Need and sorrow.

 

But what then, but what had these paupers in mind,

Suppressed through the centuries, deaf and blind?

  • To be called humans.

 

{gallery}2012-10-10_1{/gallery}

Image

Рэсурсы

Image
Image