5 i 12 снежня 2022 года ў рамках святкавання 140-годдзя з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры Якуба Коласа і Янкі Купалы старшыя выкладчыкі кафедры прыкладной лінгвістыкі Святлана Вячаславаўна Халілі-Квасава і Вольга Барысаўна Карань арганізавалі і правялі са студэнтамі сваіх куратарскіх груп (замежныя студэнты 3 курса, группы 21 і 22) майстар-клас, прысвечаны юбілейным датам, і творчую майстэрню перакладчыка.
Майстар-клас уключаў у сябе:
1) віртуальную экскурсію па мясцінах, звязаных з жыццём і творчасцю беларускіх паэтаў Я. Коласа i Я. Купалы;
2) інтэрактыўную гульню, якая дазволіла студэнтам актуалізаваць сваеведы, атрыманыя падчас удзелу ў агульнаўніверсітэцкай патрыятычна-асветніцкай акцыi «Вязынка-2022»; нагадала аб тым, якія славутасці Мінска звязаны з імёнамі Коласа і Купалы; пазнаёміла з урыўкамі беларускага анімацыйнага фільма «Класікі і шахматы» (2022 г.), а таксама з яшчэ адной знакавай персонай – удзельнікам партызанскага руху ў савецка-польскай і Вялікай Айчыннай войнах, народным героем Беларусі дзедам Талашом (В.I. Талаш).
Завяршыўся майстар-клас літаратурна-музычнай кампазіцыяй, дзякуючы якой студэнты пачулі ў выкананні акцёраў і сваіх куратараў, як гучаць на беларускай мове вершы «Вёска» Я. Купалы і «Мой родны кут, як ты мне мілы…» Я.Коласа, а таксама аднайменная песня кампазітара І. Лучанка ў выкананні ВІА "Песняры".
У творчай майстэрнi літаратурнага перакладу студэнты, аб'яднаўшыся ў мікрагрупы, рабілі пераклады з рускай мовы на кітайскую, а затым з кітайскай на рускую вершаў «Мой родны кут, як ты мне мілы…»
Я. Коласа і «Вёска» Я. Купалы (у перакладах В. Гагінай і Н. Рыбалка адпаведна). Падчас працы з тэкстамі студэнты паўтарылі актыўную лексіку па тэме «Перакладчыкі і паліглоты. Віды перакладаў», убачылі асаблівасці мастацкага перакладу: сутыкнуліся і з цяжкасцямі ў пошуку патрэбнага слова, і з міжмоўнымі лакунамі, а таксама даведаліся аб значнай для беларускай культуры інфармацыi. Гэта частка мерапрыемства выклікала вялікую цікавасць, таму адбыўся і другі раунд «спаборнiцтва перакладчыкаў», падчас якога студэнты перакладалі на рускую мову вершы класiкаў кiтайскай паэзii Мэн Хаожань i Лі Бо, а затым параўноўвалі ўласныя пераклады з тэкстамі прафесійных рускіх і беларускіх перакладчыкаў (В.Ф. Пералешына, Л.З. Эйдліна, А.І. Гітовіча, В.М. Аляксеева, С. А. Таропцава, Г. Стручалінай, І. М. Бабкова). Студэнты спрабавалі вызначыць, ці можа паэтычны пераклад цалкам адпавядаць арыгіналу альбо ён заўсёды ўтрымлівае ў сабе дадатковую iмплiцытную інфармацыю, якая адлюстроўвае нацыянальную спецыфіку тэксту.
На мерапрыемствах панавала сяброўская, крэатыўная атмасфера.
У ходзе рэфлексіі студэнты паказалі, што яны ўсвядомілі значнасць творчасці Якуба Коласа і Янкі Купалы для беларускай культуры, атрымалі задавальненне ад прыгажосці беларускай паэзіі, уласнай даследчай і творчай дзейнасці.