Сэрвісы

Школа літаратурнага блогера

Школа літаратурнага блогера

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы літаратурнага блогера.

З намі вы зможаце:

 - шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;

- сустракацца з аўтарамі;

- сачыць за літаратурнай модай;

- абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў прастору чытання;

- дзяліцца прачытаным, пісаць і расказваць пра літаратуру;

- весці кніжны блог;

- піярыць крутыя кнігі;

- ствараць літаратурныя акцыі і падзеі.

І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГА! Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе літаратурнага блогера, будуць уручаны пасведчанні.

КАЛІ: 1 раз на месяц па суботах паводле раскладу. У раскладзе магчымыя змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 47) або дыстанцыйна

Каб стаць вучнем Школы літаратурнага блогера, неабхнодна:

 ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ: 

  1. Літаратура ў медыякультуры. Літаратура ў полі медыя. Блогер / пісьменнік / чытач.
  2. Як мы чытаем. Чытач на тэрыторыі аўтарскага тэксту.
  3. Маркетынг у літаратуры. Рэклама. Прэзентацыя.
  4. Літаратура і сеціва. Сеціўная літаратура. Пісьменнік у сеціве і чытач у сеціве.
  5. Буктрэйлер як спосаб папулярызацыі кнігі. Экранізацыя. Літаратурныя блогі. Агляды.
  6. Сторытэлінг.
  7. Літаратурная крытыка. Рэцэнзія. Водгук.
  8. Літаратурныя фестывалі.
  9. Літаратура ў гарадской прасторы. Сучасная інфраструктура чытання. Прасторы даступных кніг. Новыя фарматы бібліятэк.

Выкладчыкі:

к.ф.н., дацэнт Камлюк-Ярашэнка Людміла Віктараўна,

к.ф.н., дацэнт Аўдзейчык Людміла Леанідаўна,

к.ф.н., дацэнт Сідарава Таццяна Пятроўна,

к.ф.н., дацэнт Іванова Алена Станіславаўна.

Адказны арганізатар Школы літаратурнага блогера - Камлюк-Ярашэнка Людміла Віктараўна, к.ф.н., дацэнт кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 5820069 ці па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2023-09-01
Заканчэнне працы 2024-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 13
Заканчэнне рэгістрацыі 2024-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства

  • Школа юнага пісьменніка

    Школа юнага пісьменніка

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    Цікавішся мастацкай літаратурай?

    Любіш абмяркоўваць прачытанае?

    Пішаш свае творы?

    Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

  • Школа беларусіста і славіста

    Школа беларусіста і славіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

    - паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

    - пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

    - павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

  • Школа кітаязнаўца

    Школа кітаязнаўца

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

    -  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа англіста

    Школа англіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

    - атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа літаратурнага блогера

    Школа літаратурнага блогера

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

     - шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;

    - сустракацца з аўтарамі;

    - сачыць за літаратурнай модай;

    - абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў прастору чытання;

    - дзяліцца прачытаным, пісаць і расказваць пра літаратуру;

    - весці кніжны блог;

    - піярыць крутыя кнігі;

    - ствараць літаратурныя акцыі і падзеі.

    І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

     

  • Школа германіста

    Школа германіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
    • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
    • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.