Сэрвісы

Школа германіста

Школа германіста

ЗАПРАШАЕМ вучняў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы германіста.

З намі вы зможаце:

  • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
  • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
  • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГА! Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе германіста, будуць уручаны пасведчанні.

КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск вул. К. Маркса, 31, аўд. 312) альбо дыстанцыйна.

Каб стаць вучнем Школы юнага германіста, неабхнодна:

ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ

  1. Моўны клуб «Ты - Я – Мы»

Знаёмства з удзелькамі ў форме гульні. Абмеркаванне норм знаёмства ў краінах DACHL і рэгіянальных формаў прывітання. Апісанне і прадстаўленне людзей.

  1. Студэнцтва – гэта лепшы час!

Наш ўніверсітэт і факультэт. Абмеркаванне ролі вышэйшай адукацыі і яе каштоўнасці. Абмеркаванне планаў на будучыню.

  1. Чытаем. Разумеем. Інтэрпрэтуем

Практычная праца над тэкстамі розных тыпаў і жанраў (пераважна кароткімі апавяданнямі сучасных нямецкіх аўтараў), сакрэты разумення глыбокога сэнсу тэксту і яго інтэрпрэтацыя.

  1. Жыццё братоў нашых меншых

Выяўленне свайго стаўлення да жывёл, абмеркаванне становішча жывёл у розных асяроддзях пражывання, разважанне над магчымасцямі паляпшэння іх становішча.

  1. Асновы рэферавання тэксту

Азнаямленне з агульным планам-схемай для рэферавання, адпрацоўка неабходных фраз-клішэ, аналіз тэксту-ўзору, самастойнае рэфераванне тэксту.

  1. Дэбаты на тэму «Экалагічныя праблемы сучаснасці. Шляхі вырашэння»

Абмеркаванне выказвання/афарызму, апісанне малюнка/фота і графіка па тэме, дыскусія аб актуальных праблемах і магчымых шляхах іх вырашэння. Фактары, якія перешкаджаюць развіццю «umweltfreundliche Gesellschaft». Мадэляванне/ўяўленне/малюнак нашай планеты праз 50 год (песімістычны і аптымістычны сцэнарыі).

  1. Нямецкая мова ў мемах.

Извлечение  грамматики из мемов на немецком языке, создание разговорных  выражений и ознакомление с некоторыми поп-культурными явлениями.

  1. Die Zeit vergeht wie im Flug! (Час ляціць незаўважна!)

 Размова аб тым, як мы ўспрымаем час. Параўнанне ранейшага і сучаснага жыцця.

  1. Дэбаты на тэму ”Ці могуць камп’ютары замяніць настаўнікаў?”

Абмеркаванне развіцця тэхналогій і прафесій. Трэніроўка лексікі па тэме “Прафесія настаўніка”. Праца ў парах і групах.

  1. Жыццё студэнта па-за сценамі ўніверсітэта”. (інтэрнат, вольны час)

Жыццё і творчасць студэнтаў пасля заняткаў

  1. Эмоцыі і пачуцці

Засваенне лексікі па тэме «Эмоцыі і пачуцці», выкананне  супастаўляльных практыкаванняў, адпрацоўка матэрыялу з дапамогай настольнай гульні.

  1. Знешні выгляд

 Актывізацыя лексічных адзінак по тэме. Настольная гульня, накіраваная на выкарыстанне ў вусным маўленні новых слоў і скорагаворак.

  1. Слухаем падкаст

Праслухоўванне займальнага нямецкамоўнага падкаста, абмеркаванне яго структуры і тэмы.

  1. Сучасная нямецкамоўная літаратура для падлеткаў

Папулярная падлеткавая літаратура. Разнастайнасць яе жанраў. Праблемы, якія ўзнімаюцца ў кнігах. Знаёмства з выданнямі, якімі зачытваюцца (а часам і заглядаюцца) падлеткі ў нямецкамоўных краінах.

Выкладчікі:

старшы выкладчык  Г.І. Рымар

старшы выкладчык Л.Р. Папоўская

старшы выкладчык Н.У. Угрыновіч

выкладчык  А.С. Камаева

выкладчык  М.І. Статкевіч

Адказны арганізатар Школы германіста – Папоўская Ларыса Рыгораўна, старшы выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375447521825 альбо па электроннай поште Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2024-09-01
Заканчэнне працы 2025-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 29
Заканчэнне рэгістрацыі 2025-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31
  • Школа раманіста

    Школа раманіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (французская мова);

    - атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на французскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з французскай мовай.

  • Школа кітаязнаўца

    Школа кітаязнаўца

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

    -  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа германіста

    Школа германіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
    • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
    • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
  • Школа англіста

    Школа англіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

    - атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа літаратурнага крытыка

    Школа літаратурнага крытыка

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - чытаць класіку і сучасныя творы;

    - пісаць эсэ пра любімыя кнігі;

    - вывучаць асаблівасці крытычнай дзейнасці;

    - абмяркоўваць творчасць любімых аўтараў;

    - даследаваць інструментар літаратурнай крытыкі;

    - ствараць водгукі на мастацкія творы.

  • Школа літаратуразнаўца і фалькларыста

    Школа літаратуразнаўца і фалькларыста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце: 

    пашырыць свае веды па асновах тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі: даведацца пра тое, як пішуцца творы, які свет чароўнай казкі, ці могуць творы пра вайну быць вясёлымі, што зробіць мастацкі пераклад зразумелым і цікавым, з чаго складаецца літаратурны твор і шмат іншага;

    - пазнаёміцца з літаратурамі славянскіх краін (славацкай, чэшскай, балгарскай);

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай са спецыяльнасцямі «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Славянская філалогія».

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.