Сэрвісы

Школа раманіста

Школа раманіста

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца ​​з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы юнага філолага-раманіста.

З намі вы зможаце:

- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (французская мова);

- атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на французскай мове;

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з французскай мовай.

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова прайшлі навучанне ў Школе раманіста, будуць уручаны пасведчанні.

КАЛІ: 2 разы на месяц згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 45) або дыстанцыйна (праз прыкладанне для відэаканферэнцый Moodle).

Каб стаць вучнем Школы юнага раманіста, неабхнодна:

ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ

1. Моўны клуб «Мая радзіма - Беларусь»

  • Дзяржаўныя святы ў Рэспубліцы Беларусь (верасень)
  • Нацыянальныя сімвалы Рэспублікі Беларусь (кастрычнік)
  • Моладзевыя арганізацыі Рэспублікі Беларусь (лістапад)

2. Моўны клуб «Мы - беларуская сям'я»

  • Сямейныя святы беларусаў (снежань)
  • Традыцыі беларусаў (студзень)
  • Нацыянальная кухня беларусаў (люты)

3. Моўны клуб «Беларусы - здаровая нацыя»

  • Геаграфічнае становішча, клімат, прырода Рэспублікі Беларусь (сакавік)
  • Экалагічная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь (красавік)
  • Папулярныя віды спорту і турызму ў Рэспубліцы Беларусь (травень)

4. Моўны клуб «Беларусь паміж мінулым і будучым»

  • Вядомыя помнікі архітэктуры Рэспублікі Беларусь
  • Беларусы – гасцінны народ (чэрвень)
  • Прафесія, якую Мы выбіраем (заключны занятак, дыскусія)

Выкладчыкі:

дацэнт Г.В. Квачэк,

старшы выкладчык Н.А. Цыбульская,

старшы выкладчык   К.Я. Злоцiна,

Адказны арганізатар Школы раманіста - Квачэк Ганна Валянцінаўна, к.ф.н., дацэнт кафедры раманскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 1291462 ці па эл. пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2023-09-01
Заканчэнне працы 2024-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 13
Заканчэнне рэгістрацыі 2024-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства

  • Школа юнага пісьменніка

    Школа юнага пісьменніка

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    Цікавішся мастацкай літаратурай?

    Любіш абмяркоўваць прачытанае?

    Пішаш свае творы?

    Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

  • Школа беларусіста і славіста

    Школа беларусіста і славіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

    - паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

    - пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

    - павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

  • Школа кітаязнаўца

    Школа кітаязнаўца

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

    -  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа англіста

    Школа англіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

    - атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа літаратурнага блогера

    Школа літаратурнага блогера

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

     - шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;

    - сустракацца з аўтарамі;

    - сачыць за літаратурнай модай;

    - абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў прастору чытання;

    - дзяліцца прачытаным, пісаць і расказваць пра літаратуру;

    - весці кніжны блог;

    - піярыць крутыя кнігі;

    - ствараць літаратурныя акцыі і падзеі.

    І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

     

  • Школа германіста

    Школа германіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
    • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
    • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.