Сэрвісы

Школа беларусіста і славіста

Школа беларусіста і славіста

ЗАПРАШАЕМ вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы беларусіста і славіста.

З намі вы зможаце:

- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

- паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГАВучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе беларусіста і славістабудуць уручаны пасведчанні.

 КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 51) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладе).

Каб стаць вучнем Школы юнага беларусіста і славіста, неабхнодна:

 ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ

  1. Тэкст як сістэма адзінак і ўзроўняў

Знаёмства з сістэмай мовы, яе структурай.

  1. Нормы ў мове

Практычная работа з канкрэтнымі рэалізацыямі нормы на розных узроўнях мовы.

  1. Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы

Неабходныя для разумення сучасных лінгвістычных працэсаў гістарычныя звесткі аб мове.

  1. Беларуская мова ў славянскім свеце

Месца сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў моўнай сям’і, групе, агульнае і адрознае ў славянскіх мовах.

  1. Фанетыка

Фанетычныя працэсы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, нормы, узаемадзеянне з іншымі моўнымі ўзроўнямі.

  1. Славянскія мовы і беларусістыка

Асаблівасці славянскіх моў і іх уплыў/узаемадзеянне на/з беларускую/-ай.

  1. Марфеміка і словаўтварэнне

Паняцце аб марфеме, характарыстыка марфем, словаўтваральныя працэсы, марфемны і словаўтваральны аналіз.

  1. Лексіка

Лексема як асноўная адзінка лексікону, план зместу і план выражэння, аспекты даследавання.

  1. Фразеалогія

Паняцце аб фразеалагізме. Аспекты вывучэння. Роля ў сістэме мовы.

  1. Марфалогія

Марфалогія як частка граматыкі. Асноўныя паняцці і катэгорыі.

  1. Сінтаксіс

Сінтаксіс як частка граматыкі, асноўныя адзінкі, паняцці, падыходы да вывучэння.

  1. Стылістыка і культура беларускага маўлення

Камунікатыўныя якасці маўлення, маўленчыя і ўласнастылістычныя памылкі.

Выкладчыкі:

прафесар  М.Р. Прыгодзіч,

прафесар Т.Р. Рамза,

прафесар  І.А. Гапоненка,

дацэнт Ю.В. Назаранка,

дацэнт Г.К. Чахоўскі,

дацэнт М.І. Свістунова,

дацэнт А.Л. Садоўская,

старшы выкладчык А.А. Радзевіч,

старшы выкладчык  Н.У. Снігір ,

старшы выкладчык  Н.А. Кахновіч,

выкладчык  Г.У. Навумава,

выкладчык-стажор А.У. Шаховіч

Адказны арганізатар Школы беларусіста і славіста – Назаранка Юлія Віктараўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 1359459 або па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript..

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2023-09-01
Заканчэнне працы 2024-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 29
Заканчэнне рэгістрацыі 2024-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства

  • Школа юнага пісьменніка

    Школа юнага пісьменніка

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    Цікавішся мастацкай літаратурай?

    Любіш абмяркоўваць прачытанае?

    Пішаш свае творы?

    Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

  • Школа беларусіста і славіста

    Школа беларусіста і славіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;

    - паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;

    - пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;

    - павысіць свой агульнамоўны ўзровень.

  • Школа кітаязнаўца

    Школа кітаязнаўца

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

    -  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа англіста

    Школа англіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

    - атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа літаратурнага блогера

    Школа літаратурнага блогера

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

     - шмат чытаць: і вядомыя кнігі, і навінкі;

    - сустракацца з аўтарамі;

    - сачыць за літаратурнай модай;

    - абмяркоўваць, даследаваць, атрымліваць асалоду ад пагружэння ў прастору чытання;

    - дзяліцца прачытаным, пісаць і расказваць пра літаратуру;

    - весці кніжны блог;

    - піярыць крутыя кнігі;

    - ствараць літаратурныя акцыі і падзеі.

    І шмат чаго яшчэ, звязанага з кнігамі і заснаванага на любові да чытання!

     

  • Школа германіста

    Школа германіста

    2023-09-01 - 2024-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
    • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
    • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.