Школа кітаязнаўца
ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 6–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы юнага кітаязнаўцы.
З намі вы зможаце:
- атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;
- развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;
- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
КАЛІ: 2 разы на месяц (субота). Час правядзення – у адпаведнасці з раскладам. У раскладзе магчымы змены.
ДЗЕ: дыстанцыйна (спасылкі ў раскладе).
Каб стаць вучнем Школы юнага кітаязнаўца, неабхнодна:
- запоўніць форму рэгістрацыі;
- для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для спампоўвання бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
- Маўленчы этыкет кітайскай мовы.
Вывучаем асновы этыкі прывітання, знаёмства, развітання ў кітайскай моўнай культуры. Разглядаем устойлівыя выразы: віншаванні са святамі, пажаданні поспеху, правілы і звычаі адносін паміж старэйшым і малодшым пакаленнямі.
- Значэнне кітайскіх імён.
Даследуем значнасць імён і прозвішчаў у кітайскай культуры. Вывучаем гісторыю дзесяці найбольш уплывовых прозвішчаў Кітая. Дапамагаем вучням выбраць значнае кітайскае імя для зносін з носьбітамі мовы.
- Мастацтва каліграфіі.
Кітайская іерагліфічная пісьменнасць: гістарычны нарыс. Разуменне розных стыляў каліграфіі: цаошу, кайшу, сіншу. Персаналіі выдатных каліграфаў: Ван Січжы, Ван Вэй, Су Шы, Шэнь Іньмо, Ван Гачжэнь.
- Асаблівасці кітайскай чайнай цырымоніі.
Нацыянальныя традыцыі і асаблівасці кітайскай чайнай цырымоніі. Асноўныя атрыбуты чайнай цырымоніі. Назвы гатункаў гарбаты: семантыка, гістарычны і міфалагічны аспекты. Фразеалагізмы і ўстойлівыя выразы, якія адлюстроўваюць традыцыі і культуру чайнай цырымоніі.
- Асновы кітайскай міфалогіі.
Вывучаем стварэнне свету паводле кітайскай міфалогіі; пантэон багоў паводле даоскай і будыйскай міфалогіі. Вывучаем вобразы і сімвалы легендарных жывёл і раслін у кітайскай культуры. Ідыёмы-чэн'юі як адлюстраванне асноўных міфалагем у кітайскай мове.
- Классічная кітайская літаратура. Раман.
Чатыры Вялікія творы: «Трохцарства» (XIV ст.), «Рачныя затокі» (каля XV ст.), «Падарожжа на Захад» (XVI ст.), «Сон у чырвоным цераме» (XVIII ст.): гісторыя, вобразы-сімвалы, персанажы.
- Классічная кітайская літаратура эпохі Тан.
Вывучаем творчасць вялікіх танскіх паэтаў: Лі Бо, Ду Фу, Ван Вэя, Мэн Хаажаня, Бо Цзюі, Лі Шан'іня. Чытаем і слухаем вершы на мове арыгінала, каментуем культурныя рэаліі, чытаем найбольш рэпрэзентатыўныя пераклады на беларускай і рускай мове.
- Сучасная кітайская літаратура: навуковая фантастыка.
Вывучаем творчасць кітайскіх пісьменнікаў Лю Цысіня, Чэнь Цюфаня, Баошу, Фэй Дао. Даследуем адрозненні кітайскай навуковай фантастыкі ад еўрапейскага напрамку. Чытаем і абмяркоўваем апавяданне «Робат, які любіў расказваць небыліцы» Фэй Дао.
Выкладчыкі:
дацэнт Букатая А.М.,
дацэнт Жукавец В.В.,
старшы выкладчык Бабкіна П.С.,
старшы выкладчык Фу Сюеін,
выкладчык Зелянкова Е.Е.,
выкладчык Хатулёва А.В.
выкладчык Пратасеня Н.С.
Адказны арганізатар Школы кітаязнаўцы – дацэнт кафедры кітайскай філалогіі Жукавец Вераніка Вячаславаўна.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. (+375 17) 378-63-78 і электроннай пошце
Інфармацыя аб падзеі
Пачатак працы | 2024-09-01 |
Заканчэнне працы | 2025-07-01 |
Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
Колькасць зарэгістраваных вучняў | 45 |
Заканчэнне рэгістрацыі | 2025-05-01 |
Кошт | Бясплатна |
Адрас | К.Маркса 31 |