Сэрвісы

Школа юнага пісьменніка

Школа юнага пісьменніка

Цікавішся мастацкай літаратурай?

Любіш абмяркоўваць прачытанае?

Пішаш свае творы?

Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

У цябе наперадзе:

- майстар-класы ад сучасных пісьменнікаў;

- курс “Асновы пісьменніцкага майстэрства”;

- трэнінгі па мастацкай творчасці ў розных жанрах (верш, комікс, метараман, драматызаваная паэма і г. д.);

- абмеркаванне твораў вучняў;

- знаёмства з “прафесійнымі сакрэтамі” паэтаў, празаікаў, драматургаў і літаратурных крытыкаў.

У вучняў Школы юнага пісьменніка ёсць магчымасць публікацыі ў выданнях БДУ і часопісах, альманахах, штотыднёвіках Рэспублікі Беларусь.

 

Заняткі вядзе Лада Віктараўна Алейнік

кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

 літаратуразнаўца і літаратурны крытык.

ЗАПРАШАЮЦЦА навучэнцы 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь.

 

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

 

Заняткі будуць праходзіць вочна (Мінск, вул. Карла Маркса, 31, кафедра гісторыі беларускай літаратуры) і дыстанцыйна. Звесткі пра заняткі – у адпаведных анонсах на сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Мовы творчасці: беларуская і руская.

Каб стаць вучнем Школы юнага пісьменніка, неабхнодна:

  • запоўніць форму рэгістрацыі;
  • даслаць свае творы, калі яны ёсць (паэзія, проза і/ці драматургія), на наступны электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.
  • для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для спампоўвання бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.

 

Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе юнага пісьменніка, будуць уручаны пасведчанні.

 

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 17 303-55-82 (куратар-валанцёр школы – Аўгіння Маслава) ці па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Навуковы куратар школы – Людміла Дзмітрыеўна Сінькова, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, доктар філалагічных навук, прафесар.

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2023-09-01
Заканчэнне працы 2024-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 64
Заканчэнне рэгістрацыі 2024-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.