Школа беларусіста
ЗАПРАШАЕМ вучняў 8-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы беларусіста.
З намі вы зможаце:
- пазнаёміцца з найбольш значнымі помнікамі беларускай пісьменнасці;
- паглыблена вывучаць славянскія мовы, у першую чаргу - беларускую;
- пашырыць веды аб сучасных тэндэнцыях развіцця мовы;
- павысіць свой агульнамоўны ўзровень.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе беларусіста, будуць уручаны пасведчанні.
КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах. У раскладзе магчымы змены.
ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 51) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладе).
Каб стаць вучнем Школы юнага беларусіста, неабхнодна:
- запоўніць форму рэгістрацыі;
- для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для спампоўвання бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
- Тэкст як сістэма адзінак і ўзроўняў
Знаёмства з сістэмай мовы, яе структурай.
- Нормы ў мове
Практычная работа з канкрэтнымі рэалізацыямі нормы на розных узроўнях мовы.
- Гісторыя станаўлення і развіцця беларускай літаратурнай мовы
Неабходныя для разумення сучасных лінгвістычных працэсаў гістарычныя звесткі аб мове.
- Беларуская мова ў славянскім свеце
Месца сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў моўнай сям’і, групе, агульнае і адрознае ў славянскіх мовах.
- Фанетыка
Фанетычныя працэсы сучаснай беларускай літаратурнай мовы, нормы, узаемадзеянне з іншымі моўнымі ўзроўнямі.
- Славянскія мовы і беларусістыка
Асаблівасці славянскіх моў і іх уплыў/узаемадзеянне на/з беларускую/-ай.
- Марфеміка і словаўтварэнне
Паняцце аб марфеме, характарыстыка марфем, словаўтваральныя працэсы, марфемны і словаўтваральны аналіз.
- Лексіка
Лексема як асноўная адзінка лексікону, план зместу і план выражэння, аспекты даследавання.
- Фразеалогія
Паняцце аб фразеалагізме. Аспекты вывучэння. Роля ў сістэме мовы.
- Марфалогія
Марфалогія як частка граматыкі. Асноўныя паняцці і катэгорыі.
- Сінтаксіс
Сінтаксіс як частка граматыкі, асноўныя адзінкі, паняцці, падыходы да вывучэння.
- Стылістыка і культура беларускага маўлення
Камунікатыўныя якасці маўлення, маўленчыя і ўласнастылістычныя памылкі.
Выкладчыкі:
прафесар М.Р. Прыгодзіч,
прафесар Т.Р. Рамза,
дацэнт Ю.В. Назаранка,
дацэнт Г.К. Чахоўскі,
дацэнт М.І. Свістунова,
дацэнт А.Л. Садоўская,
старшы выкладчык А.А. Радзевіч,
Адказны арганізатар Школы беларусіста – Назаранка Юлія Віктараўна, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 29 1359459 або па электроннай пошце
Інфармацыя аб падзеі
Пачатак працы | 2024-09-01 |
Заканчэнне працы | 2025-07-01 |
Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
Колькасць зарэгістраваных вучняў | 56 |
Заканчэнне рэгістрацыі | 2025-05-01 |
Кошт | Бясплатна |
Адрас | К.Маркса 31 |