Школа германіста
ЗАПРАШАЕМ вучняў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы германіста.
З намі вы зможаце:
- палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
- атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе германіста, будуць уручаны пасведчанні.
КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.
ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск вул. К. Маркса, 31, аўд. 312) альбо дыстанцыйна.
Каб стаць вучнем Школы юнага германіста, неабхнодна:
- запоўніць форму рэгістрацыі;
- для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для спампоўвання бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
- Моўны клуб «Ты - Я – Мы»
Знаёмства з удзелькамі ў форме гульні. Абмеркаванне норм знаёмства ў краінах DACHL і рэгіянальных формаў прывітання. Апісанне і прадстаўленне людзей.
- Студэнцтва – гэта лепшы час!
Наш ўніверсітэт і факультэт. Абмеркаванне ролі вышэйшай адукацыі і яе каштоўнасці. Абмеркаванне планаў на будучыню.
- Чытаем. Разумеем. Інтэрпрэтуем
Практычная праца над тэкстамі розных тыпаў і жанраў (пераважна кароткімі апавяданнямі сучасных нямецкіх аўтараў), сакрэты разумення глыбокога сэнсу тэксту і яго інтэрпрэтацыя.
- Жыццё братоў нашых меншых
Выяўленне свайго стаўлення да жывёл, абмеркаванне становішча жывёл у розных асяроддзях пражывання, разважанне над магчымасцямі паляпшэння іх становішча.
- Асновы рэферавання тэксту
Азнаямленне з агульным планам-схемай для рэферавання, адпрацоўка неабходных фраз-клішэ, аналіз тэксту-ўзору, самастойнае рэфераванне тэксту.
- Дэбаты на тэму «Экалагічныя праблемы сучаснасці. Шляхі вырашэння»
Абмеркаванне выказвання/афарызму, апісанне малюнка/фота і графіка па тэме, дыскусія аб актуальных праблемах і магчымых шляхах іх вырашэння. Фактары, якія перешкаджаюць развіццю «umweltfreundliche Gesellschaft». Мадэляванне/ўяўленне/малюнак нашай планеты праз 50 год (песімістычны і аптымістычны сцэнарыі).
- Нямецкая мова ў мемах.
Извлечение грамматики из мемов на немецком языке, создание разговорных выражений и ознакомление с некоторыми поп-культурными явлениями.
- Die Zeit vergeht wie im Flug! (Час ляціць незаўважна!)
Размова аб тым, як мы ўспрымаем час. Параўнанне ранейшага і сучаснага жыцця.
- Дэбаты на тэму ”Ці могуць камп’ютары замяніць настаўнікаў?”
Абмеркаванне развіцця тэхналогій і прафесій. Трэніроўка лексікі па тэме “Прафесія настаўніка”. Праца ў парах і групах.
- Жыццё студэнта па-за сценамі ўніверсітэта”. (інтэрнат, вольны час)
Жыццё і творчасць студэнтаў пасля заняткаў
- Эмоцыі і пачуцці
Засваенне лексікі па тэме «Эмоцыі і пачуцці», выкананне супастаўляльных практыкаванняў, адпрацоўка матэрыялу з дапамогай настольнай гульні.
- Знешні выгляд
Актывізацыя лексічных адзінак по тэме. Настольная гульня, накіраваная на выкарыстанне ў вусным маўленні новых слоў і скорагаворак.
- Слухаем падкаст
Праслухоўванне займальнага нямецкамоўнага падкаста, абмеркаванне яго структуры і тэмы.
- Сучасная нямецкамоўная літаратура для падлеткаў
Папулярная падлеткавая літаратура. Разнастайнасць яе жанраў. Праблемы, якія ўзнімаюцца ў кнігах. Знаёмства з выданнямі, якімі зачытваюцца (а часам і заглядаюцца) падлеткі ў нямецкамоўных краінах.
Выкладчікі:
старшы выкладчык Г.І. Рымар
старшы выкладчык Л.Р. Папоўская
старшы выкладчык Н.У. Угрыновіч
выкладчык А.С. Камаева
выкладчык М.І. Статкевіч
Адказны арганізатар Школы германіста – Папоўская Ларыса Рыгораўна, старшы выкладчык кафедры нямецкага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375447521825 альбо па электроннай поште
Інфармацыя аб падзеі
Пачатак працы | 2024-09-01 |
Заканчэнне працы | 2025-07-01 |
Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
Колькасць зарэгістраваных вучняў | 29 |
Заканчэнне рэгістрацыі | 2025-05-01 |
Кошт | Бясплатна |
Адрас | К.Маркса 31 |