Сэрвісы

Школа літаратуразнаўца і фалькларыста

Школа літаратуразнаўца і фалькларыста

ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы літаратуразнаўцы і фалькларыста.

З намі вы зможаце:

- пашырыць свае веды па асновах тэорыі літаратуры і фалькларыстыкі: даведацца пра тое, як пішуцца творы, які свет чароўнай казкі, ці могуць творы пра вайну быць вясёлымі, што зробіць мастацкі пераклад зразумелым і цікавым, з чаго складаецца літаратурны твор і шмат іншага;

- пазнаёміцца з літаратурамі славянскіх краін (славацкай, чэшскай, балгарскай);

- вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай са спецыяльнасцямі «Беларуская філалогія», «Руская філалогія», «Славянская філалогія».

 НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова прайшлі навучанне ў Школе юнага літаратуразнаўца і фалькларыста, будуць уручаны сертыфікаты.

 КАЛІ: 1 раз у месяц, кожны трэці чацвер згодна з раскладам. У раскладзе магчымы змены.

ДЗЕ: вочна (філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 53) або дыстанцыйна (спасылка ў раскладзе).

Каб стаць вучнем Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста, неабходна:

  • запоўніць форму рэгістрацыі;
  • для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для запампоўкі бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.

ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ

1. Жаночая літаратура: «true» ці «false»? Літаратура для жанчын ці створаная жанчынамі-пісьменнікамі, хто героі/гераіні гэтых твораў і ці ёсць мужчынская літаратура – вось асноўныя пытанні, якія будуць закрануты на занятку.

2. Творчыя сувязі М. Танка і кітайскіх паэтаў ХХ стагоддзя. Гэта аповед пра тое, як М. Танк пазнаёміўся з Кітаем і як кітайскія чытачы адгукнуліся на творчасць беларускага паэта, калі там з’явіліся пераклады яго твораў.

3. Вясёлая кніга пра вайну: раман чэшскага пісьменніка Я. Гашака «Прыгоды бравага салдата Швейка». Ці можа аповед пра вайну быць вясёлым? На гэтае пытанне адказвае самы вядомы раман чэшскага пісьменніка Я.Гашака.

4. Інтэгратыўная фалькларыстыка: фантом ці рэальнасць? Што такое інтэгратыўнасць і фалькларыстыка і колькі цікавых фактаў хаваецца за гэтымі незвычайнымі назвамі – пра ўсё гэта даведаецеся з лекцыі.

5. Шматаблічная фантастыка. Папулярна пра багаты свет фантастычнай літаратуры, яе віды, жанры і вобразы.

7. Гісторыя пісьменніцкіх псеўданімаў і крыптонімаў: чаму, навошта, як. Знаёмства з «закуліссем» стварэння твора.

8. Мастацкі свет замовы. Адкажам на пытанні, якія вобразы характэрны для замоўнага жанру, што такое «закрэпка» і ў чым іх прызначэнне.

9. Творчая фантазія пісьменніка: простымі словамі аб таямніцах пісьменніцкай працы. Займальна і даступна пра асаблівасці пісьменніцкай працы: адкуль бярэцца творчая фантазія, як прыходзіць натхненне.

10. «Маленькія людзі з ранімымі сэрцамі»: хто яны? Шукаем адказ у А. Пушкіна, М. Гогаля, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава. Пра адну з самых цікавых і актуальных тэм у рускай літаратуры.

Выкладчыкі:

дацэнт В. В. Прыемка

дацэнт А. У. Вострыкава,

дацэнт С. В. Шамякіна,

дацэнт Т. В. Лук’янава,

дацэнт І. І. Шматкова,

старшы выкладчык С.І. Крылова,

выкладчык Г. С. Альшэўская,

выкладчык В. С. Дзянісенка.

Адказны арганізатар Школы юнага літаратуразнаўца і фалькларыста – Марозава Таццяна Анатольеўна, загадчык кафедры тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. +375 17 350-21-76 ці па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2024-09-01
Заканчэнне працы 2025-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 34
Заканчэнне рэгістрацыі 2025-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31
  • Школа русіста

    Школа русіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    – паглыбіць і сістэматызаваць веды аб рускай мове;

    – зразумець асаблівасці сучаснага беларуска-рускага двухмоўя;

    – павысіць узровень пісьменнасці, пашырыць эрудыцыю, развіць лагічнае мысленне;

    – вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з філалогіяй.

  • Школа раманіста

    Школа раманіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (французская мова);

    - атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на французскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з французскай мовай.

  • Школа кітаязнаўца

    Школа кітаязнаўца

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - атрымаць новыя веды аб кітайскай літаратуры і культуры;

    -  развіць пачатковы ўзровень валодання кітайскай мовай;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з кітайскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа германіста

    Школа германіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    • палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (нямецкая мова);
    • атрымаць новыя веды і развіць навыкі зносін на нямецкай мове;
    • вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з нямецкай мовай.
  • Школа англіста

    Школа англіста

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - палепшыць вуснае і пісьмовае маўленне (англійская мова);

    - атрымаць новыя веды і замацаваць ужо атрыманыя навыкі і ўменні зносін на англійскай мове;

    - вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з англійскай мовай і сумежнымі філалагічнымі напрамкамі.

  • Школа літаратурнага крытыка

    Школа літаратурнага крытыка

    2024-09-01 - 2025-07-01
    Бясплатна

    З намі вы зможаце:

    - чытаць класіку і сучасныя творы;

    - пісаць эсэ пра любімыя кнігі;

    - вывучаць асаблівасці крытычнай дзейнасці;

    - абмяркоўваць творчасць любімых аўтараў;

    - даследаваць інструментар літаратурнай крытыкі;

    - ствараць водгукі на мастацкія творы.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.