Сэрвісы

Школа юнага пісьменніка

Школа юнага пісьменніка

Цікавішся мастацкай літаратурай?

Любіш абмяркоўваць прачытанае?

Пішаш свае творы?

Калі хаця б на адно пытанне ты адказаў “так” – чакаем у Школе юнага пісьменніка на філалагічным факультэце БДУ.

У цябе наперадзе:

- майстар-класы ад сучасных пісьменнікаў;

- курс “Асновы пісьменніцкага майстэрства”;

- трэнінгі па мастацкай творчасці ў розных жанрах (верш, навела, комікс, метараман, драматызаваная паэма і г. д.);

- абмеркаванне твораў вучняў;

- знаёмства з “прафесійнымі сакрэтамі” паэтаў, празаікаў, драматургаў і літаратурных крытыкаў.

У вучняў Школы юнага пісьменніка ёсць магчымасць публікацыі ў выданнях БДУ і часопісах, альманахах, штотыднёвіках Рэспублікі Беларусь.

 

Заняткі вядзе Лада Віктараўна Алейнік –

кандыдат філалагічных навук, дацэнт,

 літаратуразнаўца і літаратурны крытык.

ЗАПРАШАЮЦЦА навучэнцы 9–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь.

 

НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.

 

Заняткі будуць праходзіць кожную трэцюю суботу месяца па адрасе: Мінск, вул. Карла Маркса, 31, філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, кафедра тэарэтычнага і беларускага літаратуразнаўства. Звесткі пра заняткі – у адпаведных анонсах на сайце філалагічнага факультэта БДУ.

Мовы творчасці: беларуская і руская.

ВУЧЭБНАЯ ПРАГРАМА ШКОЛЫ ЮНАГА ПІСЬМЕННІКА

 

Каб стаць вучнем Школы юнага пісьменніка, неабхнодна:

  • запоўніць форму рэгістрацыі;
  • даслаць свае творы, калі яны ёсць (паэзія, проза і/ці драматургія), на наступны электронны адрас: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.
  • для наведвання вочных заняткаў бацькам (законным прадстаўнікам) трэба дадаткова запоўніць заяву на папяровым носьбіце (спасылка для спампоўвання бланка) і перадаць куратару-валанцёру школы.

 

Вучням, якія паспяхова пройдуць навучанне ў Школе юнага пісьменніка, будуць уручаны пасведчанні.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 (29) 503-47-83.

Інфармацыя аб падзеі

Пачатак працы 2025-09-01
Заканчэнне працы 2026-07-01
Колькасць свабодных месцаў Неабмежавана
Колькасць зарэгістраваных вучняў 21
Заканчэнне рэгістрацыі 2026-05-01
Кошт Бясплатна
Адрас К.Маркса 31

Мы больш не прымаем рэгістрацыю на гэтае мерапрыемства

Image

Рэсурсы

Image
Image