Школа русіста
ЗАПРАШАЕМ навучэнцаў 8–11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі) Рэспублікі Беларусь пазнаёміцца з філалагічным факультэтам БДУ і далучыцца да Школы русіста.
З намі вы зможаце:
– паглыбіць і сістэматызаваць веды аб рускай мове;
– зразумець асаблівасці сучаснага беларуска-рускага двухмоўя;
– павысіць узровень пісьменнасці, пашырыць эрудыцыю, развіць лагічнае мысленне;
– вызначыцца з выбарам будучай прафесіі, звязанай з філалогіяй.
НАВУЧАННЕ БЯСПЛАТНАЕ.
УВАГА! Навучэнцам, якія паспяхова пройдуць падрыхтоўку ў Школе русіста, будуць уручаны пасведчанні.
КАЛІ: 2 разы на месяц па суботах у 9.45 згодна з раскладам. У раскладзе магчымыя змены.
ДЗЕ: філалагічны факультэт БДУ, г. Мінск, вул. К. Маркса, 31, аўд. 47 (вочна з дыстанцыйнай падтрымкай курса).
РЭГІСТРАЦЫЯ. Навучанне праводзіцца на падставе заявы (форму заявы можна атрымаць тут: https://philology.bsu.by/by/zayava-i-forma-dlya-registratsyi). Запоўненая заява перадаецца адказнаму за Школу русіста ці ў прыёмную дэканата. Таксама копіі аформленых заяў можна дасылаць па электроннай пошце:
ПРЫКЛАДНАЯ ПРАГРАМА (ТЭМАТЫКА) ЗАНЯТКАЎ
- Знаёмы незнаёмец: руская мова ў Беларусі.
- Мясцовыя варыянты існавання рускай мовы.
- Камунікатыўныя якасці добрага маўлення.
- Ці трэба нарміраваць мову? Міфы аб норме. Моўны пурызм.
- Што такое міжкультурная камунікацыя і навошта яна патрэбна?
- Як нацыянальная спецыфіка адлюстроўваецца ў мове?
- Устойлівыя параўнанні з жывёламі і іх нацыянальна-культурная спецыфіка ў розных мовах свету.
- Культурная семантыка імя ўласнага.
- Стэрэатыпы ў мове і гаворкі.
- Увядзенне ў параўнальна-гістарычнае мовазнаўства.
- Сённяшняя марфалогія – гэта ўчорашні сінтаксіс.
- З гісторыі рускай фразеалогіі.
- Што такое прошлы час?
- Станаўленне рускай графічнай і арфаграфічнай нормы. Сучасная арфаграфія.
- Руская мова ў тыпалагічнай класіфікацыі моў.
- Руская мова і лінгвістычныя ўніверсаліі.
- Руская мова першай чвэрці ХХІ стагоддзя: тэндэнцыі развіцця. Наватворы ў сучаснай рускай мове. Феномен «каранавіруснай» словатворчасці.
- Змены ў маўленчым этыкеце. Сетыкет.
- Сучасны рускі слэнг: асаблівасці ўзнікнення і ўжывання.
- Аб сродках выражэння ацэнкі ў рускай мове.
- Аб пераходных з’явах у граматыцы рускай мовы.
- Учителя – учители: аб прычынах існавання варыянтных форм у рускай мове.
- Крэатыўны патэнцыял рускай граматыкі.
- Нетрадыцыйныя спосабы словаўтварэння.
- Мужчынская і жаночая гаворка: падабенствы і адрозненні.
- Звароты да незнаёмых людзей у рускай мове.
- Запазычанае слова ў рускай мове – лішняе ці неабходнае?
- Філалагічны аналіз тэксту (лінгвістычны аспект).
- Наратыў і формы аўтарскага апавядання: стылістыка і сінтаксіс.
Вывучэнне розных тэм прадугледжвае знаёмства з тэарэтычным матэрыялам і выкананне заданняў аналітычнага і творчага характару.
Выкладчыкі:
дацэнт Вольга Уладзіміраўна Зуева,
старшы выкладчык Святлана Вячаславаўна Халілі-Квасава.
Адказны арганізатар Школы русіста – Вольга Уладзіміраўна Зуева, дацэнт кафедры рускай мовы філалагічнага факультэта БДУ.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне +375 44 5161146 ці па электроннай пошце
Інфармацыя аб падзеі
Пачатак працы | 2024-09-01 |
Заканчэнне працы | 2025-07-01 |
Колькасць свабодных месцаў | Неабмежавана |
Колькасць зарэгістраваных вучняў | 106 |
Заканчэнне рэгістрацыі | 2025-05-01 |
Кошт | Бясплатна |
Адрас | К.Маркса 31 |