Сэрвісы

Вынікі конкурсу эсэ «Гісторыя БДУ – гісторыя маёй сям’і – мая гісторыя»

Вынікі конкурсу эсэ «Гісторыя БДУ – гісторыя маёй сям’і – мая гісторыя», арганізаванага кафедрай рускай мовы да 100-годдзя ўніверсітэта, былі падведзены 26 мая. У конкурсе прынялі ўдзел студэнты філалагічнага факультэта і факультэта журналістыкі. Пераможцай конкурсу стала студэнтка 1 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Рамана-германская філалогія» Кацярына Лебедзева. Прызёры конкурсу – студэнтка 3 курса факультэта журналістыкі спецыяльнасці «Журналістыка (друкаваныя СМІ)» Марына Кішкурно і студэнтка 2 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» Наталля Грэчная. Загадчык кафедры рускай мовы Іван Сямёнавіч Роўда павіншаваў аўтараў лепшых работ і ўручыў ім узнагароды.

Дзякуем усім удзельнікам конкурсу за шчырую цікавасць да гісторыі ўніверсітэта і за асабістае неабыякавае стаўленне да значнай даты!

Эсэ пераможцы і прызёраў можна прачытаць тут.

Фото награждение

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.