Сэрвісы

Падведзены вынікі конкурсу творчых праектаў “Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі

28 мая 2021 года на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта былі падведзены вынікі конкурсу творчых праектаў “Маё ўспрыманне асобы і творчасці Івана Шамякіна”, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі. Конкурс праходзіў на працягу лютага 2021 года і з’яўляўся адным з пунктаў Плана мерапрыемстваў кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства і кафедры гісторыі беларускай літаратуры па святкаванні 100-годдзя Івана Шамякіна.

На ўдзел у конкурсе падалі заяўкі 24 чалавекі – школьнікі з Міханавічскай СШ Мінскага раёна, Навіцкавіцкай СШ Камянецкага раёна, СШ № 153 і гімназіі № 11 г. Мінска, студэнты і выкладчыкі філалагічнага і гістарычнага факультэтаў БДУ, супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. Шамякіна УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».

Журы конкурсу ў складзе супрацоўнікаў кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ доктара філалагічных навук, прафесара Т. І. Шамякінай і кандыдата філалагічных навук С. В. Шамякінай, а таксама дацэнта Інстытута пагранічнай службы кандыдата філалагічных навук М. В. Шамякінай (дачкі і ўнучак пісьменніка) вылучыла 9 лепшых прац, аўтарам якіх былі ўручаны граматы ўдзельнікаў конкурсу. Сярод іх асобна былі адзначаны 4 пераможцы па намінацыях:

“Чытанне твора” – пераможца Янушкевіч Вікторыя, студэнтка 3 курса спецыяльнасці “Славянская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ;

“Фоталетапіс” – пераможцы Несцер Ганна і Пратасава Марыя, студэнткі 1 курса спецыяльнасці “Руская філалогія” філалагічнага факультэта БДУ;

“Буктрэйлер” – пераможца Трухановіч Ян, вучань 8 класа гімназіі № 11 г. Мінска;

“Цытаты і выказванні” – пераможца Равінская Святлана Валер’еўна, загадчык бібліятэкі-філіяла № 2 імя І. Шамякіна УК «Цэнтралізаваная сістэма дзяржаўных публічных бібліятэк г. Магілёва».

Пераможцам былі ўручаны кнігі – выбраныя творы Івана Пятровіча Шамякіна, манаграфіі Таццяны Іванаўны Шамякінай і Славяны Вячаславаўны Шамякінай.

Вялі цырымонію загадчык кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства дацэнт Т. А. Марозава і дацэнт кафедры С. В. Шамякіна. З прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуўся загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры прафесар А. І. Бельскі.

Арганізатары ўпэўнены, што вынікі конкурсу актывізуюць творчыя сувязі паміж школьнікамі, студэнтамі і выкладчыкамі рэспублікі, будуць спрыяць павелічэнню цікавасці да вывучэння шматграннай асобы і пісьменніцкага таленту Івана Шамякіна.

IMG 20210528 142248

IMG 20210528 145627

IMG 20210528 150351

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.