Супрацоўнікам філалагічнага факультэта ўручаны дзяржаўныя ўзнагароды

29 кастрычніка на Урачыстым пасяджэнні Савета БДУ – ключавым мерапрыемстве ў праграме святкавання 100-годдзя універсітэта – былі ўручаны дзяржыўныя ўзнагароды 28 супрацоўнікам універсітэта. Сярод іх – і прадстаўнікі філалагічнага факультэта.

Заслужаным работнікам адукацыі Беларусі стаў загадчык кафедры рускай мовы доктар філалагічных навук, прафесар Іван Сямёнавіч Роўда. Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства доктар філалагічных навук, прафесар Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч быў удастоены Падзякі Прэзідэнта Беларусі.

Віншуем калег і жадаем ім далейшых прафесійных поспехаў!

PBK 3542 (1)

Image

Ресурсы

Image
Image