Сэрвісы

Віншуем пераможцаў Конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў»!

12 красавіка 2021 г. кафедра кітайскай філалогіі філалагічнага факультэта і кафедра кітайскай мовы Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта арганізавалі і правялі цырымонію ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы «Люстэрка слоў» сярод навучэнцаў, студэнтаў і слухачоў курсаў. Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, 20-годдзю выкладання кітайскай мовы на філалагічным факультэце і 10-годдзю кафедры кітайскай філалогіі.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў цырымоніі звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта дацэнт С.А. Важнік і дырэктар Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя прафесар А.А. Тозік, якія адзначылі выключную ролю перакладаў у папулярызацыі класічнай і сучаснай кітайскай літаратуры, падкрэслілі высокі ўзровень праведзенага мерапрыемства; дацэнт кафедры мовазнаўства і краіназнаўства Усходу факультэта міжнародных адносін БДУ Н.І. Рудэнка распавяла пра важнасць конкурсу перакладаў у справе падрыхтоўкі будучуга спецыяліста-сінолага;  галоўны рэдактар газеты “Літаратура і Мастацтва” А.І. Чарота падкрэсліў выключную ролю перакладаў у літаратурным працэсе Беларусі і Кітая ў ХХ-ХХI стст.; загадчык кафедры кітайскай філалогіі М.М. Хмяльніцкі адзначыў, што конкурс мастацкіх перакладаў стаў традыцыйным мерапрыемствам кафедры кітайскай філалогіі і набыў вядомасць у сацыякультурнай і адукацыйнай прасторы Беларусі.

У літаратурна-творчым спаборніцтве прынялі ўдзел больш за 50 удзельнікаў – навучэнцаў сэрэдніх і вышэйшых навучальных устаноў краіны. Аўтарытэтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі, перыядычных выданняў і творчых аб’яднанняў Беларусі, вызначыла наступных пераможцаў:  у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад кітайскай класічнай паэзіі на беларускую мову»  дыплом I ступені атрымаў студэнт чацвёртага курса філалагічнага факультэта БДУ Баравік Мікіта Андрэевіч, дыплом II ступені – студэнтка другога курса факультэта міжнародных адносін БДУ Самедава Салмі Гасымаўна; у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад кітайскай класічнай паэзіі на рускую мову» дыплом I ступені атрымала студэнтка другога курса філалагічнага факультэта БДУ Валюк Яна Уладзіміраўна, дыплом II ступені –  студэнтка трэцяга курса  філалагічнага факультэта БДУ Комлева Яна Аляксандраўна, дыплом IIІ ступені – вучаніца 10 класа ДУА “Гімназія №10 г. Гомеля” Жалязнова Васіліса Аляксандраўна; у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад сучаснай кітайскай паэзіі на беларускую мову» дыплом I ступені атрымаў студэнт чацвёртага курса філалагічнага факультэта БДУ Баравік Мікіта Андрэевіч, дыплом II ступені –  студэнтка чацвёртага курса філалагічнага факультэта БДУ Еўтушкевіч Анастасія Віктараўна, дыпломы III ступені – слухачы курсаў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Вараб’ёва Дар’я Сяргееўна і Лепешко Ірына Уладзіміраўна; у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад сучаснай кітайскай паэзіі на рускую мову» дыплом I ступені атрымала студэнтка трэцяга курса факультэта міжнародных адносін БДУ Тонкіх Мая Уладзіміраўна, дыплом II ступені –  студэнтка другога курса філалагічнага факультэта БДУ Шафар Дар’я Мікалаеўна, дыплом III ступені – студэнтка пятага курса факультэта кітайскай мовы і культуры МДЛУ Хмара Ксенія Паўнаўна; у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад  кітайскай прозы на беларускую мову» дыплом I ступені атрымала студэнтка трэцяга курса факультэта кітайскай мовы і культуры Ярамко Марына Віктараўна, дыплом II ступені –  студэнтка чацвёртага курса факультэта міжнародных адносін БДУ Хмяльніцкая Валерыя Іванаўна, дыпломы III ступені – студэнт трэцяга курса факультэта кітайскай мовы і культуры МДЛУ Шымановіч Аляксандр Ігаравіч і слухач курсаў Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Слабковіч Кацярына Аляксееўна; у намінацыі «Лепшы мастацкі пераклад кітайскай прозы на рускую мову» дыплом I ступені атрымала студэнтка пятага курса факультэта кітайскай мовы і культуры МДЛУ Хмара Ксенія Паўлаўна, дыплом II ступені –  студэнтка чацвёртага курса факультэта міжнародных адносін БДУ  Серадзюк Кацярына Андрэеўна, дыпломы III ступені – студэнт другога курса факультэта міжнародных адносін БДУ  Мірашнічэнка Леанід Аляксандравіч і студэнтка чацвёртага курса філалагічнага факультэта БДУ Данільчук Вікторыя Андрэеўна.

Лепшыя пераклады ўдзельнікаў конкурсу мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў” (беларускамоўныя пераклады) будуць апублікаваны на старонках газеты “Літаратура і Мастацтва”. Пераможцы творчага спаборніцтва, акрамя дыпломаў, атрымалі каштоўныя прызы ад Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ.

Конкурс мастацкіх перакладаў з кітайскай мовы “Люстэрка слоў” прайшоў на высокім узроўні і засведчыў вялікую цікавасць да традыцыйнай і сучаснай славеснасці Кітая сярод моладзі нашай краіны.

 

2 

1

3

5

IMG 2842

IMG 2869

IMG 2871

IMG 2874

IMG 2902

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.